Бакбо (раён)
Бакбо́ (в’етн.: Bắc bộ), таксама Танкін (фр.: Le Tonkin) — гісторыка-геаграфічны раён В’етнама, Паўночны В'етнам.
Гісторыя
правіцьУ перыяд Французскага Індакітая Бакбо быў заваяваны французскай арміяй пад камандаваннем генерала Эдуарда Жамона і зваўся «пратэктаратам Танкін».
Адной з нагод для пачатку адкрытага ўмяшання ЗША ў В'етнамскую вайну паслужыў так званы Танкінскі інцыдэнт — два эпізоды з удзелам ваенна-марскіх сіл ЗША і Паўночнага В'етнама ў жніўні 1964 года.
У наш час у склад Бакбо ўваходзяць 16 буйных адміністрацыйных адзінак В'етнама, сярод якіх 14 правінцый і гарады цэнтральнага падпарадкавання Ханой і Хайфон.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бакбо (раён)