Балабан (інструмент)

(Пасля перасылкі з Балабан, інструмент)

Балабан (азерб.: Balaban, лезг.: кфил, перс.: دودوک альбо بالابان; Narmeh-ney, турэцк.: Balaban альбо Mey, узб.: Balaban або часам баламан) — язычковы драўляны духавы музычны інструмент з двайной трасцінай. Уяўляе сабой трубку з 9-ю адтулінамі для грання. З’яўляецца народным інструментам ў азербайджанцаў, узбекаў і некаторых народаў Паўночнага Каўказа. У Азербайджане балабан таксама называюць дзюдзюк (азерб.: Düdük). Блізкі па канструкцыі і гучанні з балабанам інструмент дудук (Арменія, у Грузіі — дудукі).

Балабан
выява
Класіфікацыя драўляныя духавыя музычныя інструменты
Роднасныя інструменты дудук
Лагатып Вікісховішча Балабан на вікісховішчы

Для атрымання храматычных гукаў звяртаюцца да частковага прыкрывання адтулін, падбіраючы неабходную сілу ўдзімання. Гук балабана мяккі, злёгку вібруе, выразнага тэмбру. Звычайна выкарыстоўваюць 2 балабаны — на адным граюць мелодыю, на другім — вытрыманы арганны пункт. Часам да другога далучаюцца ударныя інструменты (дэф або нагар). На балабане выконваюць мелодыі песень, танцы, п’есы. Балабан ўключаецца ў аркестры і ансамблі народных інструментаў.

Літаратура

правіць
  • Балаба́н // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 1: А — Гонг. — 1973. — Стб. 283—284. — 1072 стб., илл. — 102 000 экз. (руск.)
  • Балаба́н // Музыкальный энциклопедический словарь (руск.) / гл. ред. Г. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — С. 50. — 672 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-033-9.