Балельшчык
Балельшчык — асоба, зацікаўленая нейкай публічнай дысцыплінай, найчасцей спартыўнай. Заўзяты аматар спартыўных спаборніцтваў. Таксама той, хто перажывае за што-небудзь, клапоціцца аб чым-небудзь, стараецца дапамагчы нейкай справе.
Актыўна ўдзельнічае ў мерапрыемствах, звязаных з ягонай улюбёнай дысцыплінай. Да балельшчыкаў залічваюцца перш за ўсё наведвальнікаў стадыёнаў, спартыўных залаў і іншых аб’ектаў, але таксама і телегледачоў, якія глядзяць спартыўныя мерапрыемствы па тэлебачанні. Роля сапраўднага балельшчыка — гэта падтрымаць сваю каманду, улюбёнага спартсмена, краіну як пры перамогах, так і паразах.
Няма спасылак на крыніцы. Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі.
Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |