Балесы Полісься
«Балесы Полісься» (Галасы Палесся) — газета згуртавання «Полісьсе», пачала выходзіць у 1988 на старонках газеты «Чырвоная Змена». З красавіка 1989 года газета выходзіла як асобнае выданне.
«Балесы Полісься» | |
---|---|
Тып | газета |
Краіна | |
Заснавана | 1988 |
Склад рэдакцыі: Васіль Брыль, Васіль Літвінка, Мікола Мэнзар, Аляксандр Трушко, Мікола Шэляговіч. Друкаваліся матэрыялы, пераважна датычныя палескага рэгіёна, а таксама дзейнасці згуртавання «Полісьсе» і палескага культурна-аўтанамічнага руху.
У ліпені 1989 года ва ўсесаюзным камітэце друку зарэгістравалася выданне грамадска-культурніцкага аб’яднання «Полісьсе» — газета «Збудінне».