Балерына

(Пасля перасылкі з Балетнік)

Балеры́на, або бале́тніца[1] (італ.: ballerina — танцоўшчыца, ад італ.: ballare — танчыць), мужчынская форма — бале́тнік[1] — артыстка балетнага тэатра, выканаўца класічных танцаў, якая вывучана паводле акадэмічных балетных канонаў і выкарыстоўвае ў танцы пальцавую тэхніку.

Балетніца і балетнік. Сцэна з балета «Спартак». Мастак — А. Гапіенка

Тэрмін увайшоў ва ўжытак у другой палове XIX ст., пасля трыўмфальных выступленняў італьянскіх танцоўшчыц-віртуозак. У Расійскай імперыі званне балерыны прысуджалася вядучым танцоўшчыцам імператарскай балетнай трупы (званне было звязана з атрыманнем пэўнага акладу і характарам партый, які выконвала танцоўшчыца). У наш час балерынамі прынята называць усіх артыстак балета[2].

Зноскі

  1. а б Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; ўклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш]; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак. - Мінск : Беларус. навука, 2012. - 916 с. - ISBN 978-985-08-1365-7 : 53 334 р.
  2. Энциклопедический словарь Ф. А. Брокгауза и И. А. Ефрона. — С.-Пб.: Брокгауз-Ефрон 1890—1907

Спасылкі правіць