Балтыйская казацкая флатылія

Балтыйская казацкая флатылія - флатылія, створаная ў 1635 годзе з казакоў Запарожскай Сечы для баявых дзеянняў на Балтыйскім моры. Некаторы час была адзінай баяздольнай часткай Балтыйскага флоту Рэчы Паспалітай.

Праславілася падчас завяршэння рэчпаспалітаўска-шведскага ваеннага канфлікту 1635 года. Прымала актыўны ўдзел у баявых дзеяннях на Балтыйскім моры, адыграла вырашальную ролю ў падпісанні мірнага пагаднення Рэчы Паспалітай і Швецыі (Штумсдорфскае перамір’е).

Перадумовы стварэння правіць

Ідэя выкарыстоўваць казакоў на Балтыйскім моры існавала з даўніх часоў. Яшчэ ў 1526 годзе, калі ўкраінскае казацкае войска удзельнічала ў паходах арміі Рэчы Паспалітай на Балтыйскае ўзбярэжжа, Сечавы старшыня прапаноўваў стварыць на Балтыцы казацкую эскадру. Але большасць шляхты тады не ўспрынялі гэтую ідэю ўсур'ёз.

Рэч Паспалітая з пачатку ХVII стагоддзя знаходзілася ў стане перманентнага ваеннага канфлікту са Швецыяй за валоданне паўднёва-усходнім узбярэжжам Балтыйскага мора. Чарговая вайна скончылася ў 1629 годзе Альтмаркскім перамір'ем, тэрмін якога заканчваўся ў 1635 годзе. Толькі атрымаўшы перамогу ў Смаленскай вайне, Рэч Паспалітая рыхтавалася да аднаўлення баявых дзеянняў, скарыстаўшыся тым, што шведскі трон пасля гібелі караля-палкаводца Густава Адольфа займала яго малалетняя дачка Крысціна. Войска Рэчы Паспалітай мела перавагу на сушы, але на моры панаваў шведскі флот. Сваімі дэсантамі ён не даваў замацавацца на ўзбярэжжы войскам і трымаў пад кантролем прускія парты.

У Рэчы Паспалітай баяздольнага флоту тады не было. Створаны рэгулярны флот Рэчы Паспалітай (дванаццаць караблёў: дзесяць фрэгатаў і дзве галеры) пасля некалькіх сутычак амаль спыніў сваё існаванне. Акрамя таго, шведскія марскія сілы налічвалі сотні баявых і дапаможных караблёў. у Рэчы Паспалітай існаваў флот на Запарожжы. Прыдворныя прапанавалі каралю Уладзіславу IV выкарыстоўваць казацкі флот супраць шведаў на Балтыйскім моры.

У гэтай сітуацыі польскі кароль Уладзіслаў IV быў вымушаны звярнуцца па дапамогу да запарожскіх казакоў.

Фармаванне эскадры правіць

У траўні 1635 кароль Уладзіслаў IV накіраваў распараджэнне палкоўніку Войска Запарожскага Канстанціну Воўку, сабраць паўтары тысячы казакоў «добрых і з морам знаёмых» і накіраваць іх на Нёман. Адначасова ён вылучыў сродкі на будаўніцтва 30 чаек - казацкіх караблёў.

У Юрбург (Жамойць) прыбылі «казак-суднабудаўнікі». Пад яго кіраўніцтвам мясцовыя майстры за некалькі месяцаў пабудавалі пятнаццаць чаек з трыццаці замоўленых. Эскадра была збудаваная не цалкам з прычыны неналежнага прадастаўлення урадам будаўнічых матэрыялаў. Каб выправіць праблему, украінскія карабелы прапанавалі перабудаваць пад чайкі пятнаццаць мясцовых рыбалавецкіх судоў. Гэтыя караблі, як і чайкі, мелі неглыбокае ўляганне і па абрысах корпуса і абсталяваннем нагадвалі дракары - караблі вікінгаў. Урад забяспечыў чайкі неабходным абсталяваннем (компас, секстант, ліхтары, катлы) і зброяй (гарматы, гакаўніцы, дзіды і бусакі).

Тады ж, у траўні 1635 года быў пачаты набор з казакоў. Усяго было запісана каля тысячы рэестравых казакоў, якія мелі вопыт марскіх паходаў. Казакі, некалькімі атрадамі, у першай дэкадзе ліпеня прыбылі ў Коўна (цяпер Каўнас).

19 ліпеня 1635, праз ВКЛ, прыбыў са сваім палком Канстанцін Воўк, як пісаў хранікёр таго часу А. Радзівіл: «у вялікім парадку». З вусця Нёмана казакі на чайках пайшлі пад Каралявец (Кёнігсберг).

Баявыя дзеянні правіць

Між тым, пакуль фармавалася флатылія, баявыя дзеянні паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй спыніліся. Шляхта адмаўлялася падтрымліваць працяг вайны і пачаліся чарговыя мірныя перамовы. Аднак дыпламатычныя меры не прынеслі станоўчага выніку. Больш за тое, падчас перамоваў шведы захапілі флагманскі карабель Рэчы Паспалітай і адправілі яго да берагоў Скандынавіі.

У такой сітуацыі Уладзіслаў IV загадаў палкоўніку Воўку ісці ў Віслінскую затоку і выступіць супраць шведскай эскадры. У ноч з 30 на 31 жніўня казацкая эскадра выйшла з вусця Нёмана і здзейсніла начны пераход з-пад Караляўца ў Пілаў (Балтыйск), дзе знаходзілася шведская эскадра. Казакі незаўважна праплылі калі флота шведаў.

У баі казацкія чайкі зарэкамендавалі сябе вельмі добра. Дзякуючы малым памерам і манеўранасці, яны мелі перавагу ў блізкім баі перад вялікімі шведскімі фрэгатамі. Падчас бою ў адкрытым моры казакам удалося адрэзаць і захапіць карабель, гружаны ваеннай амуніцыяй і правіянтам для войска.

Пасля абардажнага бою казакі «вельмі збянтэжылі шведаў». Гэтая перамога на моры значна паскорыла мірныя перамовы. Акрамя таго, захоплены казакамі шведскі карабель дазволіў каралю неўзабаве выменяць яго на свой каралеўскі флагман «Чорны арол», раней захоплены шведамі ў Пілаў.

Пасля гучнай перамогі ўкраінскі флот яшчэ два тыдні патруляваў узбярэжжа ад вусця Нёмана да Пілаў, прымушаючы шведаў трымацца на адлегласці.

12 верасня 1635 было заключана са шведамі Штумсдорфскае перамір'е на 26 гадоў.

23 верасня кароль напісаў ліст палкоўніку Воўку, у якім загадаў "ісці сціпла дадому" праз Торунь. Воіны атрымалі 15 тысяч залатых за службу і пакінулі за сабой усе трафеі. Чайкі і ўвесь запас былі аддадзены на захоўванне ў Коўна, дзе «мелі іх хаваць старанна». Цалкам магчыма, што кароль яшчэ раз спадзяваўся выкарыстаць казацкі флот на Балтыйскім моры. Аднак гэтага не адбылося.

Літаратура правіць

  • Górski, Tadeusz. Wykorzystanie «czajek» w wojnie ze Szwedami // Przegląd Morski. 1988. Nr. 6. Pp. 64-72.
  • Biedrzycka, Agnieszka. Wojsko J.K.M. Zaporoskie nad Bałtykiem. Próby wykorzystania Kozaków w walce ze Szwecją w I połowie XVII wieku (do roku 1635 ) // Przegląd Gdański. 1999. T. LIX. Vol. 1. Pp. 19–32.
  • Франц М. Запорожские казаки в борьбе за Прибалтику // Петербургские славянские и балканские исследования № 1, 2014. -- С. 88-97.