Балтыйскія тыгры
Балты́йскія ты́гры — умоўная назва Балтыйскіх дзяржаў (Эстонія, Латвія і Літва) ў перыяд іх эканамічнага буму (2000—2006/2007). Тэрмін створаны па аналогіі з Чатырма азіяцкімі тыграмі і Кельцкім тыграм, як у перыяды іх эканамічнага буму называлі адпаведна краіны Усходняе Азіі і Ірландыю.
Характарыстыка
правіцьПасля 2000 года ў эканоміках Балтыйскіх тыграў былі распачаты грунтоўныя рэформы і лібералізацыя. Разам з параўнальна таннай і эфектыўнай працоўнай сілай гэта прыцягнула вялікія аб'ёмы замежных інвестыцый і выклікала эканамічны рост. У 2006—2007 гадах Балтыйскія тыгры мелі найбольшыя аб'ёмы росту ў Еўропе. Прыкладам, у 2006 Эстонія павялічыла свой сукупны ўнутраны прадукт на 11,2%, Латвія — на 11,9%, Літва — на 7,5%. Усе тры краіны мелі ўзровень беспрацоўя меншы, чым у сярэднім па ЕС. У той самы час адной з негатыўных характарыстык эканамічнага росту прыбалтыйскіх дзяржаў з'яўляўся ўзрослы дэфіцыт па бягучых аперацыях і знешні дысбаланс.
У маі 2004 гэтыя тры краіны далучыліся да Еўрасаюза. На момант іх далучэння сярэднедушавы даход быў значна ніжэйшы, чымся ў сярэднім па ЕС (у Літве — 47% ад сярэдняга ўзроўню ЕС), аднак былі вялікія спадзевы, што прытрыманне абранае палітыкі дазволіць наблізіцца да гэтага ўзроўню. На 2010 год быў запланаваны пераход усіх трох дзяржаў на еўра.
Аднак у 2008 годзе з прычыны фінансавага крызісу наступавала значнае падзенне эканамічнага росту трох дзяржаў. Гадавыя тэмпы росту ў Літве ўпалі да 3%, у Латвіі да −4,6%, у Эстоніі да −3,6%. Найбольш адчувальна гэта адбілася на ВУП, які ў Латвіі зменшыўся ў параўнанні з мінулым годам на 19,6%, у Літве — на 16,8% і ў Эстоніі — на 16,2%[1]. Па выніках 2009 года ўсе тры дзяржавы апынуліся ў пяцёрцы найгоршых краін свету па дынаміцы ВУП[2] (Латвія на апошнім месцы, Літва — на другім ад канца, Эстонія — на пятым).
Узровень беспрацоўя перавысіў сярэдні па ЕЗ — у Латві да канца 2008 вырас у параўнанні з мінулым годам з 5,7% да 10,4%, у Эстоніі — з 4,1% да 9,2%, у Літве — з 4,3% да 8%[3]. Улетку 2009 найвышэйшы ўзровень беспрацоўя быў зафіксаваны ў Латвіі (17,2%) і Эстоніі (17%).
У 2010 эканамічная сітуацыя стабілізавалася, і ў 2011 тройка дзяржаў ізноў мела найбольшыя тэмпы эканамічнага росту ў Еўрапейскім Саюзе: латвійскі ВУП павялічыўся на 5,5%, літоўскі на 5,9%, а эстонскі — на 7,6% (найвялікшае значэнне ў ЕС)[4].
Статыстыка
правіцьТэмпы росту ВУП
правіць2000 | 2001 | 2002 | 2003 | 2004 | 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Латвія | 6,1% | 7,3% | 7,2% | 7,6% | 8,9% | 10,1% | 11,2% | 9,6% | −3,3% | −17,7% | −0,3% | 5,5% | 2,1% | 4,0% |
Літва | 12,3% | 6,7% | 6,8% | 10,3% | 7,4% | 7,8% | 7,8% | 9,8% | 2,9% | −14,8% | 1,4% | 5,9% | 2,3% | 3,8% |
Эстонія | 9,7% | 6,3% | 6,6% | 7,8% | 6,3% | 8,9% | 10,1% | 7,5% | −3,7% | −14,3% | 2,3% | 7,6% | 1,2% | 4,0% |
Звесткі паводле Еўрастату (звесткі за 2012—2013 гады прагнозныя) |
ВУП на душу насельніцтва
правіцьУ табліцы прыведзеныя значэнні па парытэце пакупніцкай здольнасці (ППЗ) ў міжнародных доларах. У дужках пазначаныя ВУП на душу насельніцтва ў працэнтах ад сярэдняга па Еўразоне (таксама ў ППЗ).
2000 | 2001 | 2002 | 2003 | 2004 | 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Латвія | 7688 (31,1%) |
8542 (33,3%) |
9315 (35,6%) |
10 262 (38,3%) |
11 506 (41,2%) |
13 181 (45,3%) |
15 350 (48,3%) |
17 437 (52,4%) |
17 071 (50,1%) |
15 218 (46,6%) |
15 026 (46,4%) |
15 367 |
16 102 |
Літва | 8437 (34,1%) |
9257 (36,1%) |
10 088 (38,5%) |
11 410 (42,6%) |
12 622 (45,2%) |
14 218 (48,8%) |
15 922 (50,1%) |
17 907 (53,8%) |
18 946 (55,6%) |
17 315 (53,0%) |
16 973 (52,4%) |
17 669 |
19 008 |
Эстонія | 9909 (40,0%) |
10 935 (42,6%) |
12 044 (46,0%) |
13 284 (49,6%) |
14 882 (53,3%) |
16 618 (57,1%) |
18 819 (59,3%) |
20 584 (61,8%) |
20 259 (59,4%) |
18 386 (56,3%) |
18 266 (56,4%) |
18 790 |
19 811 |
Звесткі паводле Міжнароднага валютнага фонду |
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Latvia’s Economy Contracted Record 19.6% Last Quarter, Update3 (англ.). Bloomberg (22 кастрычніка 2012).
- ↑ Country Comparison :: National product real growth rate (англ.)(недаступная спасылка). The World Factbook. CIA (22 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2018. Праверана 21 чэрвеня 2014.
- ↑ Самые безработные страны ЕС (руск.). РБК. Рейтинг (22 кастрычніка 2012).
- ↑ Elita Kalniņa.. GDP of Latvia increased by 5.5% in 2011 (англ.). The Baltic Course. (22 кастрычніка 2012).