Баліем, або Балім (індан.: Lembah Baliem), Вялікая даліна (англ.: Grand Valley) — горная даліна ў цэнтральнай частцы захаду вострава Новая Гвінея. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Папуа.

Жыхар Баліем

Балім цягнецца вакол шырокай аднайменнай ракі на 80 км. Сярэдняя шырыня - каля 20 км. Знаходзіцца на вышыні 1600 - 1700 м над узроўнем мора. Клімат мяккі вільготны. Уначы тэмпература паніжаецца да +10°C — +15°C.

Здаўна населена папуаскімі народамі дані, лані і ялі. У 1938 г. адкрыта з паветра і даследавана амерыканскай заалагічнай экспедыцыяй.

СпасылкіПравіць