Бамір Топі
Ба́мір Міртэза Топі (алб.: Bamir Myrteza Topi [baˈmiɾ ˈtɔpi]; 24 красавіка 1957, Тырана, Албанія) — прэзідэнт Албаніі з 24 ліпеня 2007, змяніў на гэтай пасадзе Альфрэда Маісіу.
Бамір Топі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
алб.: Bamir Myrteza Topi | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Салі Берыша | ||||||
Папярэднік | Альфрэд Майсіу | ||||||
Пераемнік | Буяр Нішані | ||||||
Нараджэнне |
24 красавіка 1957[1] (63 гады) |
||||||
Веравызнанне | Іслам | ||||||
Партыя |
Дэмакратычная партыя Албаніі Новы дэмакратычны дух |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, ветэрынар, вучоны | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
![]() |
Біёлаг-ветэрынар па прафесіі. Член Дэмакратычнай партыі Албаніі, яе віцэ-старшыня, у парламенце з 1996, міністр сельскай гаспадаркі ў 1996—1997. Абраны кіраўніком дзяржавы з чацвёртага разу пасля палітычнага крызісу. Пасля абрання пакінуў партыю.
Ранняе жыццё і грамадская дзейнасцьПравіць
Топі нарадзіўся ў Тыране 24 красавіка 1957, вучыўся ў Сельскагаспадарчым універсітэце Тыраны па спецыяльнасці ветэрынар. Таксама ён атрымаў навуковае званне доктара філасофіі. З 1984 па 1995 ён займаўся навуковай працай у Інстытуце ветэрынарных навуковых даследаванняў. У перыяд 1987—1990 гадоў ён праходзіў аспірантуру ў Італіі, у галіне малекулярнай біялогіі. Пасля свайго вяртання з Італіі, Топі быў прызначаны кіраўніком аддзела па бяспекі харчовых прадуктаў і ветэрынарыі ў Інстытуце ветэрынарных навуковых даследаванняў і прабыў у займаемай пасадзе да канца 1995.
Зноскі
- ↑ Bamir Topi // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бамір Топі