Буяр Фаік Нішані (алб.: Bujar Faik Nishani; 29 верасня 1966 — 28 мая 2022) — албанскі дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Албаніі з 24 ліпеня 2012 па 24 ліпеня 2017.

Буяр Нішані
алб.: Bujar Nishani
замяшчаючы член Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
23 студзеня 2006 — 1 кастрычніка 2007
міністр унутраных спраў Албаніі[d]
20 сакавіка 2007 — 17 верасня 2009
Пераемнік Lulzim Basha[d]
міністр юстыцыі Албаніі[d]
17 верасня 2009 — 25 красавіка 2011
Папярэднік Enkelejd Alibeaj[d]
Пераемнік Eduard Halimi[d]
міністр унутраных спраў Албаніі[d]
21 красавіка 2011 — 12 чэрвеня 2012
Папярэднік Lulzim Basha[d]
Пераемнік Flamur Noka[d]
7-ы прэзідэнт Албаніі
24 ліпеня 2012 — 24 ліпеня 2017
Папярэднік Бамір Топі
Пераемнік Ілір Мета
Нараджэнне 29 верасня 1966(1966-09-29)[1][2]
Смерць 28 мая 2022(2022-05-28)[3] (55 гадоў)
Веравызнанне іслам
Партыя
Член у
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
ордэн «Стара планіна» кавалер Вялікага крыжа, дэкараванага Вялікай стужкай ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нішані нарадзіўся ў горадзе Дурэсе 29 верасня 1966 года. У 1988 годзе скончыў ваенную акадэмію ў Тыране. У 1991 годзе стаў членам Дэмакратычнай партыі Албаніі. У сярэдзіне 90-х ён з’ехаў у ЗША і ў 1996 скончыў Універсітэт у Сан-Антоніа (штат Тэхас). Пазней быў пераведзены ў аспірантуру аднаго з універсітэтаў Каліфорніі, дзе ў 1997 годзе атрымаў уліковую ступень. У гэтым жа годзе вярнуўся ў Албанію. Пасля паразы Дэмакратычнай Партыі на выбарах у Народны Сход 1997, узначаліў няўрадавую арганізацыю Ваенны еўраатлантычны форум. У 2005 годзе атрымаў ступень магістра еўрапейскіх навук. У 2007 годзе стаў міністрам унутраных спраў Албаніі. У 2009 годзе, калі Албанія ўступіла ў НАТО, ён сышоў з МУС і стаў міністрам юстыцыі. У 2011 вярнуўся ў МУС і зноў стаў яго кіраўніком. Удзельнічаў у выбарах Прэзідэнта Албаніі 2012 і перамог на іх. 24 ліпеня 2012 года прыступіў да выканання абавязкаў.

Зноскі

  1. Bujar Nishani // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bujar Faik Nishani // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Former Albanian President, Bujar Nishani, passed away at 55
  4. Ndahet nga jeta ish-Presidenti Bujar NishaniAlbanian Telegraphic Agency. Праверана 28 мая 2022.