Эмісійны банк

(Пасля перасылкі з Банк-эмітэнт)

Эмісійны банк, або банк-эмітэнтбанк, які выпускае ў абарот (эмітуе) грашовыя знакі ці каштоўныя паперы і плацёжна-разліковыя дакументы (банкаўскія карткі, чэкавыя кніжкі). Эмісіяй грошай у краіне часцей за ўсё займаюцца цэнтральныя банкі, выпускам каштоўных папер — камерцыйныя банкі[1]. Выпушчаныя банкам банкаўскія карты на працягу ўсяго тэрміна дзеяння застаюцца ўласнасцю банка-эмітэнта, а трымальнік карты атрымлівае яе толькі ў карыстанне[2].

Таксама банкам-эмітэнтам называюць банк, які дзейнічае па даручэнні плацельшчыка аб адкрыцці акрэдытыву і ў адпаведнасці з яго ўказаннем, абавязваецца правесці плацяжы атрымальніку сродкаў або аплаціць, акцэптаваць ці ўлічыць перавадны вэксаль або даць паўнамоцтва іншаму банку (выканаўчаму банку) правесці плацяжы атрымальніку сродкаў ці аплаціць, акцэптаваць ці ўлічыць перавадны вэксаль.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Большой юридический словарь / Под ред. проф. А. Я. Сухарева. — 3-е изд., доп. и перераб. — М.: Инфра-М, 2007. — 868 с. Архівавана 28 кастрычніка 2007.
  2. Банк-эмітэнт. — Слоўнік электроннай камерцыі. Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2012. Праверана 22 красавіка 2010.