Баравабудскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Кармянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Баравабу́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Баравая Буда.

Баравабудскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Кармянскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Баравая Буда
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
1 снежня 2009
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 576
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2337
Код аўтам. нумароў 3

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Струкачоўскага сельсавета[1].

1 снежня 2009 года Струкачоўскі сельсавет перайменаваны ў Баравабудскі[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 813 чалавек[3], з іх 99,5 % — беларусы, 0,5 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 576 чалавек[5].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.