Барэйкаўшчына (Літва)
Барэйкаўшчына[1][2], таксама Барэ́йкішкес (літ.: Bareĩkiškės)— вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы, уваходзіць у склад Рукойненскай сянюніі. Месціцца на трасе Вільня — Мінск за 14 км ад Вільні.
Вёска
| ||||||||||||||
Гісторыя
правіцьРанняя гісторыя
правіцьУ пачатку XVI стагоддзя маёнтак належаў Казіміру Адамовічу[3]. Пазней уласнасць Сапегаў[4].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Барэйкаўшчына апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце. У ХІХ стагоддзі гэта быў невялікі хутар, з 1830 года належаў графу Бенедыкту Тышкевічу. Вёска прынамсі да канца ХІХ стагоддзя адносілася да маёнтка Чорнае[5] роду Тышкевічаў гербу Ляліва немежанскага ключа[6]. У сярэдзіне ХІХ стагоддзя сядзіба была ў распараджэнні кухара Тышкевічаў[4].
З 23 красавіка 1853 года і да сваёй смерці ў 1862 годзе маёнтак арандаваў Уладзіслаў Сыракомля[7]. Па смерці Сыракомлі маёнтак арандавалі Наркевічы. У часы Сыракомлі маёнтак меў 2,5 валокі зямлі і лугоў і 2 прыгонных. У 1909 годзе – 5 валок[6].
За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі.
- Барэйкаўшчына на старых выявах
-
Сядзіба, 1868 г.
-
Сядзіба, 1907 г.
-
Сядзіба, пачатак XX ст.
-
Стол Сыракомлі, 1897 г.
Найноўшы час
правіць25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[8]. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[9]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка заняты польскімі войскамі.
У 1920 годзе Барэйкаўшчына апынулася ў Сярэдняй Літве, з 1922 года ў складзе Польшчы. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь.
У другой палове верасня 1939 года Барэйкаўшчына занята Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР.
У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
- Барэйкаўшчына на здымках Яна Булгака
-
1930 г.
-
1930 г.
-
1930 г.
-
1938 г.
Насельніцтва
правіцьДынаміка насельніцтва з 1905 па 2021 | ||||
1905[10] | 1931[11] | 1959пер.[12] | 1970пер.[13] | 1979пер.[14] |
---|---|---|---|---|
106 | 124 | 127 | 81 | 85 |
1984[15] | 1989пер.[16] | 2001пер.[17] | 2011пер.[18] | 2021[19] |
69 | 54 | 62 | 78 | 89 |
Славутасці
правіць- Сядзіба
- Помнік Уладзіславу Сыракомлю
Вядомыя асобы
правіць- Уладзіслаў Сыракомля жыў тут з 1853 года. У вёсцы дзейнічае бібліятэка-музей Уладзіслава Сыракомлі.
Крыніцы
правіць- ↑ 200 гадоў таму нарадзіўся Уладзіслаў Сыракомля . Наша Слова штодзень (4 кастрычніка 2023). Праверана 12 сакавіка 2025.
- ↑ Каратынскі Вінцэсь Аляксандравіч - Беларусь у асобах i падзеях . bis.nlb.by. Праверана 12 сакавіка 2025.
- ↑ svetaine.lt. A może do Borejkowszczyzny? . www.litwaprzewodnik.com. Праверана 14 сакавіка 2025.
- ↑ а б Borejkowszczyzna . dworypogranicza.pl. Праверана 14 сакавіка 2025.
- ↑ SgKP 1900, s. 201.
- ↑ а б Napoleon (1860-1929) Rouba Przewodnik po Litwie i Białejrusi. — Wydawnictwo Kurjera Litewskiego, 1909.
- ↑ Elżbieta Kiślak: Syrokomla Władysław. W: Polski Słownik Biograficzny. T. 46. Warszawa – Kraków: Instytut Historii im. Tadeusza Manteuffla Polskiej Akademii Nauk, 2009, s. 300–308. ISBN 978-83-88909-76-4.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 18.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 20.
- ↑ Гошкевич И. И. Виленская губернія: Полный списокъ населенныхъ мѣстъ со статистическими данными о каждомъ поселеніи, составленный по оффиціальнымъ свѣдѣниямъ. – Вильна, 1905.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, tom I: Województwo wileńskie. – Warszawa, Główny urząd statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1938.
- ↑ Boreikiai. Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija , T. 1 (A–J). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1966, 253 psl.
- ↑ Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės 1959 ir 1970 metais (Visasąjunginių gyventojų surašymų duomenys). Vilnius: Centrinė statistikos valdyba prie Lietuvos TSR Ministrų tarybos, 1974.
- ↑ Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės (1979 metų Visasąjunginio gyventojų surašymo duomenys). Vilnius: Lietuvos TSR Centrinė statistikos valdyba, 1982.
- ↑ Bareikiškės. Tarybų Lietuvos enciklopedija , T. 1 (A-Grūdas). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1985, 209 psl. (літ.)
- ↑ Kaimo gyvenamosios vietovės (1989 metų Visuotinio gyventojų surašymo duomenys). Vilnius: Lietuvos Respublikos Statistikos departamentas, 1993.
- ↑ Vilniaus apskrities gyvenamosios vietovės ir jų gyventojai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2003.
- ↑ Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2011 metų gyventojų ir būstų surašymo rezultatai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2013. Suarchyvuota 2022-04-08.
- ↑ Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2021 metų gyventojų surašymo rezultatai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2022.
Літаратура
правіць- Borejkowszczyzna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. — S. 201.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барэйкаўшчына (Літва)
- Барэйкаўшчына (Літва) на сайце Radzima.org