Баранет (англ.: Baronet) — уладальнік спадчыннага арыстакратычнага тытула, які выдаецца Брытанскай Каронай, званага баранецтвам.

Практыка ўзвядзення ў баранецкую годнасць была ўведзена каралём Якавам I у 1611 годзе для атрымання грошай.

Слова "баранет" - памяншальнае ад пэрскага тытула "барон". Месца баранета ў феадальнай іерархіі - паміж баронам і рыцарам.

Баранецтва ў сістэме англійскіх арыстакратычных тытулаў унікальна па трох прычынах:

  • гэта спадчынны арыстакратычны тытул, але ён не дае правоў пэрства і ніколі не даваў уладальніку месца ў Палаце лордаў брытанскага парламента;
  • зварот да баранета, як і да рыцара - "Сэр", але баранецтва не з'яўляецца рыцарскім ордэнам;
  • жанчына, якая з'яўляецца баранетам у сваім праве, гэтак жа, як і жанчына - кавалер рыцарскага ордэна, мае ў англійскім арыстакратычным этыкете найменне "Дама" (англ.: Dame — гэта значыць "шаноўная дама" у адным са сваіх значэнняў); жонка баранета гэтак жа, як і жонка рыцара, звычайна завецца "Лэдзі".