Пэрства Англіі

Складовыя часткі пэрства
 Flag of England.svg Пэрства Англіі
 Flag of Scotland.svg Пэрства Шатландыі
 Saint Patrick's Saltire.svg Пэрства Ірландыі
 Flag of Great Britain (1707-1800).svg Пэрства Вялікабрытаніі
 Flag of the United Kingdom.svg Пэрства Злучанага каралеўства

Пэрства Англіі (англ.: Peerage of England) — складаецца з усіх пэрстваў, створаных у каралеўстве Англіі да Акту аб уніі 1707 года. У гэтым годзе, пэрствы Англіі і Шатландыі былі заменены адным пэрствам Вялікабрытаніі.

Да прыняцця Акту аб Палаце лордаў 1999 года, усе пэры Англіі маглі засядаць у Палаце лордаў. Пэрэсам Англіі (жанчынам — уладальніцам тытула пэра) былі дадзены месцы толькі з прыняццем Акту аб Пэрстве 1963 года.

Рангамі англійскага пэрства, у парадку памяншэння, з'яўляюцца герцаг, маркіз, граф, віконт і барон. У той час як большасць новых англійскіх пэрстваў вядуць свой радавод і перадаюцца толькі па мужчынскай лініі, многія з больш старых (асабліва старадаўніх баронстваў) могуць выводзіць свой радавод і перадавацца праз жанчын.

Баранэты, які ў той час мелі спадчынныя тытулы, не з'яўляюцца пэрамі і ім не прысвойваецца дваранства. Рыцары, Дамы і трымальнікі іншых спадчынных узнагарод, знакаў адрозненняў і медалёў Злучанага каралеўства таксама не з'яўляюцца пэрамі.

У наступнай табліцы, кожны пэр прыведзены ў спісе толькі калі ў яго ці ў яе вышэйшы англійскі тытул, таксама прыведзены вышэйшыя ці роўныя тытулы ў іншых пэрствах.

Герцагі ў пэрстве АнглііПравіць

Гл. таксама Спіс герцагскіх тытулаў Брытанскіх астравоў

Тытул Стварэнне Іншыя герцагскія тытулы
Герцаг Корнуальскі з 1337 года заўсёды трымаецца старэйшым сынам кіруючага манарха герцаг Ротсей у пэрстве Шатландыі
Герцаг Ірландыі з 1386 года тытул канфіскаваны ў 1388 годзе
Герцаг Норфалк з 1483 года — першы герцаг Англіі  
Герцаг Сомерсет з 1547 года  
Герцаг Рычманд з 1675 года герцаг Ленакс у пэрстве Шатландыі;
герцаг Гордан у пэрстве Злучанага каралеўства
Герцаг Графтан з 1675 года  
Герцаг Бофарт з 1682 года  
Герцаг Сент-Олбанс з 1684 года  
Герцаг Бедфард з 1694 года  
Герцаг Дэваншырскі з 1694 года  
Герцаг Мальбара з 1702 года  
Герцаг Ратленд з 1703 года  

Маркізы ў пэрстве АнглііПравіць

Гл. таксама Спіс маркізатаў Брытанскіх астравоў

Тытул Стварэнне Іншыя тытулы
Маркіз Вінчэстэр з 1551 года — першы маркіз Англіі

Графы ў пэрстве АнглііПравіць

Гл. таксама Спіс графскіх тытулаў Брытанскіх астравоў

Тытул Стварэнне Іншыя графскія ці вышэйшыя тытулы
Граф Шрусберы з 1442 года граф Толбат у пэрстве Вялікабрытаніі;
граф Уотэрфард у пэрстве Ірландыі
Граф Дэрбі з 1485 года  
Граф Хантынгдан з 1529 года  
Граф Пембрук і Мантгомеры з 1551 года; і з 1605 года  
Граф Дэвон з 1553 года  
Граф Лінкальн з 1572 года  
Граф Сафалк і Беркшыр з 1603 года; і з 1626 года  
Граф Эксэтар з 1605 года маркіз Эксэтар у пэрстве Злучанага каралеўства
Граф Солсберы з 1605 года маркіз Солсберы у пэрстве Вялікабрытаніі
Граф Нартгемптан з 1618 года маркіз Нартгемптан у пэрстве Злучанага каралеўства
Граф Дэнбі з 1622 года граф Дэсманд у пэрстве Ірландыі
Граф Уэстморленд з 1624 года  
Граф Манчэстэр з 1626 года герцаг Манчэстэр у пэрстве Вялікабрытаніі
Граф Ліндсі і Абінгдан з 1626 года; і з 1682 года  
Граф Уінчылсі і Нотынгем з 1628 года; і з 1681 года  
Граф Сэндвіч з 1660 года  
Граф Эсэкс з 1661 года  
Граф Кардыган з 1661 года маркіз Эйлсберы ў пэрстве Злучанага каралеўства
Граф Карлайл з 1661 года  
Граф Данкастэр з 1663 года Герцаг Баклю і Куінсберы ў пэрстве Шатландыі
Граф Шэфтсберы з 1672 года  
Граф Портленд з 1689 года  
Граф Скарбара з 1690 года  
Граф Албемарл з 1697 года  
Граф Ковентры з 1697 года  
Граф Джэрсі з 1697 года  
Граф Чамлі з 1706 года маркіз Чамлі ў пэрстве Злучанага каралеўства

Віконты ў пэрстве АнглііПравіць

Гл. таксама Спіс віконцкіх тытулаў Брытанскіх астравоў

Тытул Стварэнне Іншыя віконцкія ці вышэйшыя тытулы
Віконт Херэфард з 1550 года — першы віконт Англіі  
Віконт Таўнсенд з 1682 года маркіз Таўнсенд у пэрстве Вялікабрытаніі
Віконт Вэймут з 1682 года маркіз Бат у пэрстве Вялікабрытаніі

Бароны ў пэрстве АнглііПравіць

Гл. таксама Спіс баронскіх тытулаў Брытанскіх астравоў

Тытул Стварэнне Іншыя баронскія ці вышэйшыя тытулы
Барон дэ Рос з 1264 года — першы барон Англіі  
Барон ле Дэспенсер з 1264 года віконт Фалмут у пэрстве Вялікабрытаніі
Барон Моўбрэй, Сегрэйв і Стаўртан з 1283 года; і з 1295 года; а таксама з 1448 года  
Барон Грэй дэ Уілтан з 1295 года  
Барон Гастынгс з 1295 года  
Барон Невіл з Рэбі з 1295 года граф Уэстморленд
Барон Фіц-уолтэр з 1295 года  
Барон Клінтан з 1299 года  
Барон дэ ла Вар з 1299 года граф дэ ла Вар у пэрстве Вялікабрытаніі
Барон дэ Кліфард з 1299 года  
Барон Стрэйндж, Хангерфард і дэ Молінс з 1299 года; і з 1426 года; а таксама з 1445 года віконт Сент-Дэвідс у пэрстве Злучанага каралеўства
Барон Зуш з 1308 года  
Баранэса Уілаўбі дэ Эрзбі з 1313 года  
Барон Страбалджы з 1318 года  
Барон Дакр з 1321 года  
Баранэса Грэй з Ратына з 1324 года  
Барон Дарсі з Кнайта з 1332 года  
Барон Кромвель з 1375 года  
Барон Камайс з 1383 года  
Барон Грэй з Коднара з 1397 года  
Барон Берклі з 1421 года лорд Гітэрбак пажыццёвы ў пэрстве Злучанага каралеўства
Барон Латымер з 1432 года  
Барон Дадлі з 1440 года  
Барон Сэе і Зеле з 1447 года  
Баранэса Бернерс з 1455 года  
Барон Герберт з 1461 года  
Барон Уілаўбі з Брока з 1491 года  
Барон Во з Хараўдэна з 1523 года  
Баранэса Брэе з 1529 года  
Барон Віндзар з 1529 года граф Плімут у пэрстве Злучанага каралеўства
Барон Берг з 1529 года  
Барон Уортан з 1544 года  
Барон Говард з Эфінгема з 1554 года граф Эфінгем у пэрстве Злучанага каралеўства
Барон Сент-Джон з Блетсо з 1559 года  
Баранэса Говард з Уолдэна з 1597 года  
Барон Петр з 1603 года  
Барон Кліфтан з 1608 года граф Дарнлі ў пэрстве Ірландыі
Барон Дормер з 1615 года  
Барон Тэйнхем з 1616 года  
Барон Брук з 1621 года граф Брук і Уорык у пэрстве Вялікабрытаніі
Барон Крэйвен з 1626 года граф Крэйвен у пэрстве Вялікабрытаніі
Барон Стрэйндж з 1628 года  
Барон Стафард з 1640 года  
Барон Байран з 1643 года  
Барон Уорд з 1644 года граф Дадлі ў пэрстве Злучанага каралеўства
Барон Лукас з 1663 года лорд Дынгуал у пэрстве Шатландыі
Баранэса Арлінгтан з 1665 года  
Барон Кліфард з Чадлі з 1672 года  
Барон Гілфард з 1683 года граф Гілфард у пэрстве Вялікабрытаніі
Барон Уолдэгрэйв з 1683 года граф Уолдэгрэйв у пэрстве Вялікабрытаніі
Барон Барнард з 1698 года  
Барон Гернсі з 1703 года граф Эйлсфард у пэрстве Вялікабрытаніі
Барон Гоўэр з 1703 года герцаг Сазерленд у пэрстве Злучанага каралеўства;
маркіз Стафард у пэрстве Вялікабрытаніі
Барон Конвэй з 1703 года маркіз Хартфард у пэрстве Вялікабрытаніі
Барон Херві з 1703 года маркіз Брысталь у пэрстве Злучанага каралеўства;
граф Брысталь у пэрстве Вялікабрытаніі

Гл. таксамаПравіць