Джэнтры
Джэнтры (англ.: Gentry)
- У Англіі XVI—XVII ст. -- сярэдняя і дробная знаць (арыстакратыя), якая здолела прыстасавацца да развіцця капіталізму (асноўная частка т. зв. новай арыстакратыі). Галоўны саюзнік буржуазіі ў час Англійскіх рэвалюцый XVII ст.
- У еўрапейскай навуковай літаратуры -- пашыранае абазначэнне кітайскага феадальнага саслоўя шэньшы.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).