Баранскі сельсавет (Аршанскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці БССР

Бара́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — рабочы пасёлак Барань.

Баранскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Аршанскі раён
Уключаў 16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Барань
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 16 верасня 1960

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Барань. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР. 15 ліпеня 1935 года Барань атрымала статус рабочага пасёлка. З 20 лютага 1938 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Баранскага пассавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў: вёскі Балбасава, Барань, Белая Ферма, Белева-I, Белева-II, Бранцава, Галачова, Клюшнікава, Навасёлкі, Пустынкі, Татарск, Хімінічы, Целянцеева, Чэрвіна і пасёлкі Балбасава і Бранцава.

Крыніцы правіць

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.