Чэрвіна (вёска)
вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
Чэ́рвіна[1] (трансліт.: Červina, руск.: Червино) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Вусценскага сельсавета.
Вёска
Чэрвіна
|
Гісторыя
правіцьЗгадваецца ў 1642 годзе як вёска ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[2]. У пачатку ХХ стагоддзя ў складзе Баранскай воласці Аршанскага павета. У гэты час у Чэрвіна налічвалася 11 двароў і каля 80 жыхароў, і вёсцы належала 79 дзесяцін зямлі[3].
Да 16 верасня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Баранскага сельсавета[4], да 22 студзеня 1963 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Баранскага пассавета[5], да 1972 года ўваходзіла ў склад Першамайскага сельсавета[6]. Па стане на 1 студзеня 1998 года — 37 двароў і 60 жыхароў[7].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ НГАБ, ф. 1775, воп. 1, спр. 1
- ↑ Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Оршы і Аршанскага раёна. У 2 кнігах. Кн.2. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. C.519. ISBN 985-11-0170-2.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Оршы і Аршанскага раёна. У 2 кнігах. Кн.2. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. C.519. ISBN 985-11-0170-2.
- ↑ Решение Оршанского районного Совета депутатов от 15 декабря 2016 г. № 187 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Оршанского района
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх