Бараўлянка (рака)

рака ў Беларусі

Бараўлянка — рака ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Дзвінаса (прыток Віліі, басейн Нёмана).

Бараўлянка
Характарыстыка
Даўжыня 4 км
Вадацёк
Вусце Рака Дзвінаса
Размяшчэнне
Водная сістэма Рака Дзвінаса → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна

Даўжыня 4 км. Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад мемарыяльнага комплексу Хатынь, цячэ праз лес, упадае ў Дзвінасу ў яе вярхоўі. Ад вусця на працягу 1,5 км рэчышча каналізаванае.

Літаратура

правіць
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.