Бара (этнічная група)

Бара (малагас. Bara) — этнічная група малагасійцаў. Насяляюць паўднёвы Мадагаскар. Агульная колькасць (2022 г.) — 978 000 чалавек[1].

Бара
(Bara)
Агульная колькасць 978000 (2022 г.)
Рэгіёны пражывання Мадагаскар
Мова малагасійская
Рэлігія культ продкаў, шаманізм, хрысціянства, іслам
Блізкія этнічныя групы іншыя малагасійцы

Згодна паданням бара, іх продкі прыйшлі на Мадагаскар з Усходняй Афрыкі. У XIX ст. стварылі два дзяржаўныя аб’яднанні, заваяваныя ў кан. XIX ст. французамі.

Галоўны занятак — жывёлагадоўля. Бара разводзяць зебу. Шырока распаўсюджана традыцыя крадзежа свойскай жывёлы дахалу. У мінулым юнакі бара нават арганізоўвалі ваенныя атрады для нападаў на суседзяў і згону чужых статкаў.

Сярод іншых малагасійцаў бара вядомы дзякуючы іх шаманам мпісікіды, якія лічацца добрымі лекарамі, чараўнікамі і празорцамі.

Размаўляюць на дыялекце малагасійскай мовы.

Большасць вернікаў бара спавядаюць хрысціянства (55 %). Разам з гэтым, шырока распаўсюджаны традыцыйныя рэлігійныя культы, у аснове якіх знаходзяцца культ продкаў і вера ў духаў прыроды хелу, а таксама іслам (7 %).

Зноскі

Спасылкі правіць