Барысаўскі калгасна-саўгасны тэатр

Барысаўскі калгасна-саўгасны тэатр — тэатр, які існаваў у 1935—1938 гадах у г. Барысаў.

Барысаўскі калгасна-саўгасны тэатр
Заснаваны 1935
Закрыты 1938
Краіна
Размяшчэнне
Мастацкі кіраўнік Павел Аўрамавіч Данілаў

Створаны на базе Барысаўскага трама з удзелам прадстаўнікоў аматарскага мастацтва. Мастацкі кіраўнік П. Данілаў. Меў на мэце мастацкую агітацыю і прапаганду сярод сялян. Над тэатрам ажыццяўляў шэфства Беларускі першы дзяржаўны тэатр, у якім некаторыя яго акцёры праходзілі курс студыйнага навучання.

У рэпертуары спектаклі «Бацькаўшчына» К. Чорнага, «Сваты» І. Гурскага, «Слава» В. Гусева[ru], «Партызаны» К. Крапівы, «Пагранічнікі» У. Біль-Белацаркоўскага[ru], «Праўда добра, а шчасце лепш[ru]» А. Астроўскага, урывак з п’есы «Цудоўны сплаў» У. Кіршона, канцэртныя праграмы (сатырычн. прыпеўкі, скетчы і інш.), складзеныя літаратурнай групай, у якую ўваходзілі Ф. Буцвілоўскі, А. Гваздзёў, Г. Шыкавец, А. Яфрэменка. Тэатр пераведзены ў г. Заслаўе Мінскага раёна.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць