Барысаўскі трам
Барысаўскі трам — тэатр рабочай моладзі ў 1933—1935 гадах у Барысаве. Рэжысёр Сямёнаў.
Барысаўскі трам | |
---|---|
Заснаваны | 1933 |
Закрыты | 1935 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Тэатр праводзіў агітацыйна-прапагандысцкую работу на вёсцы. Рэпертуар фарміраваўся з п’ес савецкіх аўтараў, драматургіі малых форм, складаліся канцэртныя праграмы з папулярных твораў.
У рэпертуары: «Шторм» У. Біль-Белацаркоўскага, «Узнятая цаліна» паводле М. Шолахава, «Новы горад» І. Гурскага, «Цудоўны сплаў» У. Кіршона, «Гармонік» А. Жарава і інш.
У 1935 годзе на базе Барысаўскага трама створаны Барысаўскі калгасна-саўгасны тэатр.
Літаратура
правіць- Барысаўскі трам // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.