Барыслаў Яфімавіч Бяроза

Барыслаў Яфімавіч Бяроза (укр.: Борислав Юхимович Береза; нар. 13 чэрвеня 1974, Кіеў) — украінскі палітычны дзеяч, кіраўнік інфармацыйнага аддзела "Правага сектара" з лютага па снежань 2014 года. Пазафракцыйны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны VIII склікання, член украінскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблее Савета Еўропы.

Барыслаў Яфімавіч Бяроза
укр.: Борислав Юхимович Береза
народны дэпутат Украіны
27 лістапада 2014 — 29 жніўня 2019
замяшчаючы член Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
26 студзеня 2015 — 22 студзеня 2017
прадстаўнік у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
23 студзеня 2017 — 20 студзеня 2019
замяшчаючы член Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
з 21 студзеня 2019
Нараджэнне 13 чэрвеня 1974(1974-06-13) (49 гадоў)
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Order of the Cross of Terra Mariana, 4th Class
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палітычная кар'ера правіць

На пазачарговых парламенцкіх выбарах у кастрычніку 2014 года быў абраны дэпутатам ад мажарытарнай акругі № 213 у горадзе Кіеве. Быў сябрам украінскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. 25 снежня рух "Правы сектар" паведаміў, што з-за загружанасці палітычнай і заканатворчай дзейнасцю Барыслаў Бяроза зняў з сябе кіраўніцтва інфармацыйнай палітыкай "Правага сектара" і больш не мае да яго ніякага дачынення. Гэта пацвердзіў і сам Бяроза, які ўказаў, што гэтае рашэнне стала вынікам перамоваў з Дзмітрыем Ярашам.

У 2015 годзе ўзначальваў рабочую групу па праверцы абвінавачванняў прэм'ер-міністра Арсенія Яцанюка ў карупцыі, вылучаных былым старшынёй Дзяржфінінспекцыі Мікалаем Гардзіенкам.

У 2015 годзе намінаваўся на пасаду гарадскога галавы (мэра) Кіева. У першым туры выбараў заняў другое месца. У другім туры прайграў Віталю Клічку, набраўшы 32,30 % галасоў.

У 2018 годзе быў старшынёй часовай следчай камісіі Вярхоўнай Рады Украіны, якая праводзіла расследаванне звестак наконт нападаў на Кацярыну Гандзюк і іншых грамадскіх актывістаў.

1 лістапада 2018 года быў уключаны ў спіс украінскіх фізічных асоб, супраць якіх урадам Расіі ўведзены санкцыі.

Зноскі