Барысценеўскі косцеабпальны і клеяварны купецкі завод
Барысценеўскі косцеабпальны і клеяварны купецкі завод — прадпрыемства, якое працавала ў 1865—1914 гадах у маёнтку Барысценева Высоцкай воласці Аршанскага павета.
Вялікі сярэбраны медаль міністэрства земляробства і дзяржаўнай маёмасці на выстаўцы ў Магілёве (1896).
Прадпрыемства вырабляла касцяную муку для угнаенняў, сталярны клей, касцяны вугаль, мыла, гліцэрын і інш.
Працавалі 50 рабочых (1905), гадавы кошт прадукцыі 28 тыс. руб. (1905).
КрыніцыПравіць
- М. Болбас. Удастоены вышэйшых узнагарод // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Полымя. — ISSN 0131-2669, №3, 1988. С.28,29.