Барыс Іванавіч Бокій
Барыс Іванавіч Бокій (11 (23 ліпеня) 1873, Тыфліс, Расійская імперыя — 13 сакавіка 1927, Ленінград, СССР) — савецкі вучоны ў галіне горнай справы, заснавальнік аналітычных метадаў праектавання руднікоў і шахт.
Барыс Іванавіч Бокій | |
---|---|
Род дзейнасці | горны інжынер |
Дата нараджэння | 11 (23) ліпеня 1873[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 сакавіка 1927[3] (53 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Q15064583? |
Дзеці | Georgy Boky[d] |
Месца працы | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Тбілісі ў сям’і выкладчыка матэматыкі І. Д. Бокія. У 1895 годзе скончыў Санкт-Пецярбургскі горны інстытут. З 1895 па 1906 год працаваў на шахтах Данбаса, дзе ўкараніў новую, суцэльную сістэму распрацоўкі, палепшыў тэхналогію падземнай здабычы вугалю. З 1906 года Бокій — загадчык кафедры горнай справы Санкт-Пецярбургскага горнага інстытута, прафесар. З 1921 года быў адказным кансультантам украінскіх трэстаў «Донвугаль», «Югасталь» і іншых, актыўна ўдзельнічаў у рэканструкцыі горнай прамысловасці краіны. У 20-х гадах выкладаў у Маскоўскай горнай акадэміі.
У 1908 годзе вучоны ўдзельнічаў у расследаванні буйной катастрофы, у выніку якой на адной з шахт Юзаўкі загінулі 274 чалавекі. Бокій прапанаваў першую практычную схему падземнай газіфікацыі вуглёў.
У 1924 годзе шклаграфаваным выданнем выйшла праца Бокія «Аналітычны курс горнага мастацтва», праз пяць гадоў з’явілася пасмяротнае выданне гэтай працы.
Бацька члена-карэспандэнта Акадэміі Навук СССР, заснавальніка савецкай крышталахіміі Георгія Бокія. Брат дзеяча органаў дзяржаўнай бяспекі Г. І. Бокія.
Зноскі
- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ↑ а б Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 24 чэрвеня 2016.
- ↑ а б Бокий Борис Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
Літаратура
правіць- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1