Барыс Іванавіч Юркін

Барыс Іванавіч Юркін (нар. 30 чэрвеня 1919, Арэнбург — 26 чэрвеня 1944, Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Барыс Іванавіч Юркін
Дата нараджэння 30 чэрвеня 1919(1919-06-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 чэрвеня 1944(1944-06-26) (24 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне сяржант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна

Біяграфія

правіць

У 1938 годзе скончыў Чкалаўскі чыгуначны тэхнікум, працаваў пуцейцам-будаўніком. У Чырвоную Армію прызваны 15 кастрычніка 1939 года Кіраўскім райваенкаматам Чкалаўскай вобласці. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў.

У баях Вялікай Айчыннай вайны з красавіка па чэрвень 1944 года, ваяваў на 1-м Прыбалтыйскім фронце, удзельнічаў у вызваленні Беларусі.

Камандзір стралковага аддзялення 975-га стралковага палка (270-я стралковая дывізія, 6-я гвардзейская армія, 1-ы Прыбалтыйскі фронт) сяржант Барыс Юркін у ноч на 26 чэрвеня 1944 года з байцамі даручанага яму падраздзялення пераправіўся праз раку Заходняя Дзвіна ў раёне пасёлка гарадскога тыпу Ула Бешанковіцкага раёна, паспеўшы знішчыць гранатай дзот праціўніка, і быў забіты.

Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Глыбачка[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года быў удастоены высокага звання — Герой Савецкага Саюза[2].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.