Барыс Ісакавіч Насоўскі

Барыс Ісакавіч Насоўскі (24 красавіка 1938 — 2014) — беларускі дырыжор, кампазітар, рэжысёр. Загадчык музычнай часткі Беларускага нацыянальнага тэатра імя Якуба Коласа з 1965 па 1990 год. Галоўны рэжысёр Гомельскага абласнога драматычнага тэатра (1990—1992)[1].

Барыс Ісакавіч Насоўскі
Дата нараджэння 24 красавіка 1938(1938-04-24)
Дата смерці 2014
Адукацыя
Прафесія дырыжор, кампазітар, тэатральны рэжысёр, выкладчык універсітэта
Тэатр

Біяграфія правіць

Скончыў Віцебскае музычнае вучылішча імя І. Салярцінскага. Дырыжорам у аркестр тэатра імя Якуба Коласа яго запрасілі, калі ён выкладаў на кафедры музыкі Віцебскага педагагічнага інстытута. Скончыў завочна рэжысёрскі факультэт Ленінградскага інстытута тэатра, музыкі і кіно.

Працаваў у тэатрах Далёкага Усходу, Казахстана. У Беларусь вярнуўся ў канцы 80-х, працаваў галоўным рэжысёрам Гомельскага абласнога драматычнага тэатра. У 1992 годзе пераехаў у Чэбаксары, працаваў галоўным рэжысёрам Чувашскага рускага дзяржаўнага драматычнага тэатра, у 1996 годзе з’ехаў у ЗША. Памёр у 2014 годзе.

Творчасць правіць

Быў кампазітарам і аўтарам музычнага афармлення спектакляў «Апошняя інстанцыя» М.Матукоўскага, «Восем жанчын закаханых» Р.Тама, «Драўляны кароль» В.Зіміна, «Летась у Чулімску» А.Вампілава, «Пяты дзесятак» А.Бялінскага, «Сінія коні на чырвонай траве» М.Шатрова, «Развітанне ў чэрвені» А.Вампілава, «Іван-Світанік» Г.Каржанеўскай, «І наяве часам такое бывае, што і ў сне не прысніш» паводле «Святой прастаты» А.Макаёнка, «Жыла-была Сыраежка» В.Зіміна і іншых. Паставіў спектаклі «Калі лялькі не спяць», «Прыгоды Гекльберы Фіна», «Вясёлы дзянёк».

Зноскі

  1. Тэатральная Беларусь. Энцыклапедыя. Т. 1. Мінск. 2002.