Адкрыць галоўнае меню

Барыс Аляксандравіч Тураеў (24 ліпеня (5 жніўня) 1868, Наваградак, Мінская губерня — 23 ліпеня 1920, Петраград) — гісторык, акадэмік Расійскай акадэміі навук (1918), стваральнік расійскай навуковай школы егіпталогіі.

Барыс Аляксандравіч Тураеў
Борис Тураев.jpg
Дата нараджэння 24 ліпеня (5 жніўня) 1868
Месца нараджэння
Дата смерці 23 чэрвеня 1920(1920-06-23) (51 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, егіптолаг, археолаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя і Егіпталогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
  • Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт[d]
Вядомыя вучні Анатоль Нестаравіч Генка[d], Ignaty Krachkovsky[d] і Васіль Васілевіч Струвэ
Член у
Commons-logo.svg Барыс Аляксандравіч Тураеў на Вікісховішчы

Сярэднюю адукацыю атрымаў у 1-й гімназіі Вільні. Пасля заканчэння (1891) гісторыка-філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта стажыраваўся і вёў навуковую працу ў музеях Берліна, Парыжа, Лондана, некалькіх гарадоў Італіі.

З 1896 г. выкладаў у Пецярбургскім універсітэце.

З 1912 г. — захавальнік збору егіпецкіх старажытнасцяў Музея вытанчаных мастацтваў у Маскве. Жыў у музеі, займаўся навуковым апісаннем калекцыі і падрыхтоўкай самай першай экспазіцыі Аддзела Ўсходу, што цяпер знаходзіцца ў Эрмітажы.

У 1911 г. выдаў двухтомны курс лекцый «Гісторыя Старажытнага Ўсходу», які прынес яму сусветную славу.

Барыс Тураеў увёў у навуковы абарот мноства літаратурных помнікаў старажытнаегіпецкага пісьменства. Ён быў адным з першых, хто звярнуў увагу на ролю егіпецкага народа ў стварэнні еўрапейскай цывілізацыі.

СпасылкіПравіць