Васіль Васілевіч Струвэ
Васіль Васілевіч Стру́вэ[5] (руск.: Василий Васильевич Струве; 21 студзеня (2 лютага) 1889, Санкт-Пецярбург — 15 верасня 1965, Ленінград) — найбуйнейшы савецкі ўсходазнавец (егіптолаг і асірыёлаг), заснавальнік савецкай школы гісторыкаў Старажытнага Усходу, доктар гістарычных навук (15.02.1934, без абароны дысертацыі[6]), акадэмік Акадэміі навук СССР (1935).
Васіль Васілевіч Струвэ | |
---|---|
руск.: Василий Васильевич Струве | |
Дата нараджэння | 21 студзеня (2 лютага) 1889[1] ці 2 лютага 1889 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 верасня 1965[2] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Род дзейнасці | усходазнавец, егіптолаг, асірыёлаг, педагог, гісторык |
Навуковая сфера | усходазнаўства[3], егіпталогія[3], асірыялогія, гісторыя[3] і Старажытны свет[3] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[4] (15 лютага 1934) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Барыс Аляксандравіч Тураеў, Pavel Kokovtsov[d] і Michael Rostovtzeff[d] |
Вядомыя вучні | Michael Heltzer[d], Леў Мікалаевіч Гумілёў, I. F. Fikhman[d], Міхаіл Іосіфавіч Шахновіч[d], Nikita Meshchersky[d], Anatóli Kifíchine[d], Vitalij Aleksandrovič Belâvskij[d], Yuri Frantsov[d] і L. A. Lipin[d] |
Член у |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. У час вучобы ў гімназіі праявіў здольнасць да вывучэння моў і вывучыў лацінскую і грэчаскую мовы[7]. У 1911 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта (сучасны Інстытут гісторыі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта). У 1911—1913 гадах быў пакінуты пры ўніверсітэце для падрыхтоўкі да выкладчыцкай працы. У 1914 годзе знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Германіі, дзе праходзіў стажыроўку па ўдасканаленню ведаў егіпецкай мовы[7] ў Берліне ў А. Эрмана.
З пачаткам Першай сусветнай вайны В. В. Струвэ вярнуўся ў Санкт-Пецярбург. У 1914—1933 гадах працаваў у Эрмітажы: са снежня 1918 года — асістэнт аддзела старажытнасцей, са студзеня 1919 года — памочнік захавальніка па аддзяленні Старажытнага Усходу і член Савета Эрмітажа; з 1920 года — захавальнік аддзялення класічнага Усходу, у 1930—1933 гадах — загадчык гэтага аддзела, член метадычнага савета (1933); з ліпеня 1933 года — прафесар-кансультант пры Аддзяленні Старажытнага Усходу; у 1918—1933 гадах — загадчык Егіпецкага аддзялення[8].
З 1916 года і да канца жыцця В. В. Струвэ працаваў у Петраградскім (Леніградскім) універсітэце. У 1916—1920 гадах прыват-дацэнт на факультэце ўсходніх моў, у 1920—1930 і 1944—1965 гадах прафесар Усходняга факультэта, у 1952—1965 гадах — загадчык кафедры гісторыі краін Старажытнага Усходу[9]. У 1928 годзе абараніў магістарскую дысертацыю на тэму «Манефон и его время»[6]. З 1934 года выкладаў у Ленінградскім педагагічным інстытуце і ўзначальваў кафедру гісторыі старажытнага свету[7]. У 1937—1940 гадах узначальваў Інстытут этнаграфіі Акадэміі навук СССР. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года В. В. Струвэ ўзначальваў Інстытут усходазнаўства Акадэміі навук СССР у Ташкенце і займаў гэтую пасаду да 1950 года[9]. У 1950—1959 гадах старшы навуковы супрацоўнік Ленінградскага аддзялення Інстытута гісторыі АН СССР, загадчык групы гісторыі старажытнага свету. У 1959—1965 гадах — загадчык Аддзела Старажытнага Усходу Інстытута ўсходазнаўства АН СССР.
Памёр Васіль Васілевіч Струвэ 15 верасня 1965 года. Пахаваны на Серафімаўскіх могілках у Санкт-Пецярбургу.
Навуковая і грамадская дзейнасць
правіцьВасіль Васілевіч Струвэ займаўся даследаваннямі гісторыі, культуры, сацыяльна-эканамічнай структуры грамадства, палітыкі, права Старажытнага і эліністычнага Егіпта, Шумера, Вавілона, Асірыі, Ірана, Палесціны, Урарту, Паўночнага Прычарнамор’я, Сярэдняй Азіі, гісторыі ўсходазнаўства ў Расіі. Надаваў шмат часу вывучэнню гісторыі Месапатаміі ў яе найстаражытнейшы перыяд, фінікійскай і сірыйскай гісторыі, цікавіўся хецкай культурай і іншымі цэнтрамі цывілізацыі старажытнасці[7].
Аўтар выдання «Гісторыя Старажытнага Усходу» (1941). Адзін з ініцыятараў выдання «Советская историческая энциклопедия». Аўтар каля 400 прац, сярод якіх артыкулы, манаграфіі, падручнікі па гісторыі старажытнага свету і лінгвістыцы[7]. Займаўся рэдактарскай працай, рэцэнзаваў матэрыялы іншых даследчыкаў. На працягу амаль пяцідзесяці гадоў, з 1916 года па 1965 год, Васіль Васільевіч распрацаваў уласны ўнікальны курс гісторыі Старажытнага Усходу[7].
Быў членам камітэта Міжнароднай асацыяцыі егіпталогіі (Капенгаген, з 1947 года), член Інстытута егіпталогіі Карлава ўніверсітэта ў Празе, член-карэспандэнт Германскага археалагічнага таварыства, Міжнароднага таварыства па гісторыі навукі[7]. Удзельнік XXIII (Кембрыдж, 1954) і XXV (Масква, 1960) Міжнародных кангрэсаў усходазнаўцаў, X Міжнароднага кангрэса гісторыкаў (Рым, 1955)[7]. Таксама быў членам Бюро аддзялення гістарычных навук Акадэміі навук СССР, Нацыянальнага камітэта гісторыкаў СССР, Археалагічнай камісіі Акадэміі навук СССР[9]. Адзін з заснавальнікаў і член рэдакцыйнай калегіі, пазней — галоўны рэдактар часопіса «Вестник древней истории».
Узнагароды і званні
правіць- Ордэн Леніна (1945)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1959)
- Заслужаны дзеяч навукі Узбекскай СССР (1943)[9]
- Ганаровы член-карэспандэнт Пражскай акадэміі навук[9].
- Медалі[9]
Крыніцы
правіць- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 6 ліпеня 2020.
- ↑ а б в Струве Василий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Інстытут усходніх рукапісаў РАН — 1818. Праверана 3 чэрвеня 2023.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б Василий Васильевич Струве (руск.) (Праверана 3 чэрвеня 2023) // Інстытут усходніх рукапісаў РАН
- ↑ а б в г д е ё ж з Этюды об учёных. Струве Василий Васильевич // Научно-просветительский Центр палеоэтнологических исследований (ЦПИ) (руск.) (Праверана 3 чэрвеня 2023)
- ↑ Струве Василий Васильевич (руск.) (Праверана 3 чэрвеня 2023) // Санкт-Пецярбургскі інстытут гісторыі РАН
- ↑ а б в г д е Струве Василий (Вильгельм) Васильевич (Вильгельмович) // Биографика СПбГУ. (руск.) (Праверана 3 чэрвеня 2023)
Літаратура
правіць- Стру́вэ Васіль Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 270. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 394. — 671 с. с илл. (руск.)
- Струве Василий Васильевич // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник. / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: Большая Российская Энциклопедия, 1992. (руск.)
Спасылкі
правіць- Профіль Струве Василия Васильевича на афіцыйным сайце РАН
- Василий Васильевич Струве (руск.) (Праверана 3 чэрвеня 2023) // Інстытут усходніх рукапісаў РАН
- Струве Василий Васильевич (руск.) (Праверана 3 чэрвеня 2023) // Санкт-Пецярбургскі інстытут гісторыі РАН
- Струве Василий Васильевич // Архівы РАН (руск.) (Праверана 3 чэрвеня 2023)
- Этюды об учёных. Струве Василий Васильевич // Научно-просветительский Центр палеоэтнологических исследований (ЦПИ) (руск.) (Праверана 3 чэрвеня 2023)
- Струве Василий (Вильгельм) Васильевич (Вильгельмович) // Биографика СПбГУ. Санкт-Петербургский государственный университет (руск.) (Праверана 3 чэрвеня 2023)