Адольф Эрман (ням.: Johann Peter Adolf Erman; 31 кастрычніка 1854, Берлін — 26 чэрвеня 1937, там жа) — нямецкі егіптолаг і лексікограф, заснавальнік берлінскай егіпталагічнай школы. Сын фізіка Георга Адольфа Эрмана. Зрабіў значны ўнёсак у егіпталогію, у прыватнасці, у вывучэнне старажытнаегіпецкай мовы.

Адольф Эрман
ням.: Johann Peter Adolf Erman
Адольф Эрман
Адольф Эрман
Дата нараджэння 31 кастрычніка 1854(1854-10-31)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 чэрвеня 1937(1937-06-26)[2][1] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Georg Adolf Erman[d]
Род дзейнасці лексікограф, мовазнавец, археолаг, егіптолаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера егіпталогія
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d][3]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Георг Эберс
Вядомыя вучні Л. Борхарт, Дж. Г. Брэстэд, Б. А. Тураеў
Член у
Узнагароды
Bavarian Maximilian Order for Science and Art Ордэн за заслугі ў мастацтве і навуцы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Эрман вывучаў егіпталогію ў Лейпцыгу і ў Берліне, быў вучнем Георга Эберса.

З 1883 — пазаштатны, а з 1892 штатны прафесар егіпталогіі ў Берлінскім універсітэце.

З 1885 — дырэктар егіпецкага аддзела Берлінскага каралеўскага музея. З 1882 Эрман разам з Генрыхам Бругшам пачаў выдаваць «Часопіс егіпецкай мовы і старажытнай гісторыі» (ням.: Zeitschrift für ägyptische Sprache und Alterthumskunde).

У 1897 Эрман стаў ініцыятарам стварэння Берлінскага слоўніка егіпецкай мовы. На аснове егіпецкіх тэкстаў рознага часу Эрман даследаваў развіццё мовы, вылучыў асобныя перыяды егіпецкай мовы, выявіў роднасныя сувязі егіпецкай і семіцкіх моў. Граматыкі Эрмана неаднаразова перавыдаваліся і перакладаліся на іншыя мовы.

Вучнямі Эрмана былі К. Зэтэ, Г. Штэйндорф, Л. Борхарт, В. Шпігельберг, Г. Шэфер, Дж. Г. Брэстэд, Ф. фон Бісінг.

Працы правіць

Эрману належыць больш 200 прац па розных пытаннях егіпталогіі.

  • Новаегіпецкая граматыка (Neuägyptische Grammatik. Leipzig, 1880)
  • Егіпет і егіпецкае жыццё ў старажытнасці (Ägypten und ägyptisches Leben im Altertum. Bd. I—II. Tübingen, 1885—1887)
  • Казкі папірусу Весткар (Die Märchen des Papyrus Westcar. Berlin, 1890)
  • Мова папірусу Весткар (Die Sprache des Papyrus Westcar. Göttingen, 1890)
  • Егіпецкая граматыка (Ägyptische Grammatik, Berlin, 1894)
  • Гутарка расчараванага са сваёй душой (Gespräch eines Lebensmüden mit seiner Seele. Berlin, 1896).
  • Егіпецкая рэлігія (Die ägyptische Religion. Berlin, 1905)
  • Іерогліфы (Die Hieroglyphen. Berlin-Leipzig, 1912)
  • Літаратура егіпцян (Die Literatur der Ägypter. Leipzig, 1923)
  • Слоўнік егіпецкай мовы (Wörterbuch der ägyptischen Sprache. Leipzig, 1926—1931) даступны online
  • Рэлігія егіпцян (Die Religion der Ägypter. Leipzig, 1934)
  • Свет на Ніле: карціны са старажытнага Егіпта (Die Welt am Nil: Bilder aus dem alten Ägypten. Leipzig, 1936)

Зноскі

  1. а б Johann Peter Adolf Erman // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в Эрман Адольф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
  4. Burschenschafter-Stammrolle: Verzeichnis der Mitglieder der Deutschen Burschenschaft nach dem Stande vom Sommer-Semester 1934B: Willy Nolte, 1934.

Літаратура правіць