Барыс Дзмітрыевіч Цыганкоў
Барыс Цыганкоў (нар. 17 красавіка 1998, Масква, Расія) — расійскі футбаліст, паўабаронца раменскага «Сатурна».
Поўнае імя | Барыс Дзмітрыевіч Цыганкоў | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
17 красавіка 1998[1] (26 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 179 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 22 | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьЗ’яўляецца выхаванцам акадэміі маскоўскага «Спартака», з 2015 года пачаў выступаць за моладзевы склад клуба. У гэты час паведамлялася аб цікавасці да паўабаронцы з боку амстэрдамскага «Аякса»[2]. У 2017 годзе ў складзе моладзевай каманды «Спартака» стаў пераможцам першыства Расіі. З ліпеня 2017 года адначасова таксама выступаў за фарм-клуб «Спартак-2» у ФНЛ, дзе правёў дзевяць матчаў.
У сакавіку 2018 года падпісаў аднагадовы кантракт з беларускім клубам «Тарпеда» з Мінска[3]. У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. У лютым 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў мінскі клуб[4].
У красавіку 2019 года далучыўся да «Акадэміі футбола Краснадарская края»[5], а ў ліпені таго ж года стаў іграком «Каломны». Сезон 2020/21 правёў у складзе «Смаленска», а ў ліпені 2021 года далучыўся да велікалуцкага клуба «Лукі-Энергія».
У лютым 2022 года папоўніў склад раменскага «Сатурна».
Міжнародная кар’ера
правіцьУ складзе юнацкай зборнай Расіі (да 17 гадоў) у 2015 годзе выступаў на чэмпіянаце Еўропы, дзе заваяваў бронзавыя медалі, пазней таксама гуляў на чэмпіянаце свету. У 2015—2016 гадах гуляў за юніёрскую зборную (да 19 гадоў).
Дасягненні
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Boris Tsygankov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ "Аякс" интересуется молодым российским футболистом (руск.)(недаступная спасылка). onedivision.ru (2 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2019. Праверана 24 сакавіка 2018.
- ↑ Полузащитник Цыганков стал футболистом минского "Торпедо" (руск.). football.by (23 сакавіка 2018). Праверана 24 сакавіка 2018.
- ↑ БАРЫС ЦЫГАНКОЎ ПАКIДАЕ МIНСКАЕ “ТАРПЕДА” . tarpeda.org (28 лютага 2019). Праверана 1 сакавіка 2019.(недаступная спасылка)
- ↑ Воспитанник «Спартака» перешел в «Академию футбола» Краснодарского края . sport24.ru (3 красавіка 2019). Праверана 14 мая 2019.