Барыс Кляменцьевіч Тарлецкі

Барыс Кляменцьевіч Тарле́цкі (Тэрлецкі, Цярлецкі; 1890, г. Адэса — 1942) — беларускі геолаг. Адзін з найбуйнейшых геолагаў, які займаўся геалагічнымі даследаваннямі ў даваеннай Беларусі[1].

Барыс Кляменцьевіч Тарлецкі
Дата нараджэння 1890
Месца нараджэння
Дата смерці студзень 1942
Месца смерці
Месца пахавання
Месца працы

З 1922 г. — прафесар, загадчык кафедры мінералогіі і геалогіі Беларускага дзяржаўнага інстытута сельскай гаспадаркі (у 1924—1925 гг. — Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай і лясной гаспадаркі). Пасля зліцця інстытута з Горацкім сельскагаспадарчым інстытутам і ўтварэння Беларускай дзяржаўнай акадэміі сельскай гаспадаркі ў Горках звестак аб працы ў БССР няма[1].

У 1930-1940-х гг. — у Ленінградзе[1], інжынер-геолаг Цэнтральнага навукова-даследчага геолага-разведачнага інстытута. Пражываў у доме па З'ездаўская лінія[ru], 29, кв. 20. Загінуў у час блакады Ленінграда ў студзені 1942. Пахаваны на Смаленскіх могілках[2].

Зноскі