Бастнезіт
Бастнезіт — мінерал класа фторкарбанатаў, соль цэрыю (Ce,La,Y)CO3F. Празрыстыя крышталі жоўтага, чырвонага і бурага колераў. Назва паходзіць ад радовішча Бастнес у Швецыі[1].
Бастнезіт | |
---|---|
![]() | |
Бастнезіт з Бурундзі | |
Формула | (Ce,La,Y)CO3F |
Сінгонія | трыганальная |
Колер | жоўты, чырвона-карычневы |
Колер рысы | белы |
Бляск | Шкляны, тоўсты |
Празрыстасць | Празрысты |
Цвёрдасць | 4—5 |
Спайнасць | дасканалая |
Злом | няроўны |
Шчыльнасць | 4,5—5,2 г/см³ |
Паказчык пераламлення | nω = 1,717—1,722 nε = 1,818—1,823 |
Выкарыстанне правіць
З’яўляецца адной з асноўных крыніц атрымання цэрыя, у прымесях характэрна ўтрыманне лантана і ітрыя, з мінералаў часцей за ўсё сустракаецца з барытам, кальцытам і флюарытам. Не з’яўляецца каштоўным або дэкаратыўным камянём.
Радовішчы правіць
Найбуйнейшае радовішча знаходзіцца ў ЗША (Маўнцін-Пас). Апрацоўка — гравітацыйнае і флатацыйнае ўзбагачэнне. Таксама ў Пакістане[2].
Зноскі
- ↑ Бастензит // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- ↑ Бастензит // Каталог минералов (руск.)
Спасылкі правіць
- Бастензит // Каталог минералов (руск.)