Бастонь
Басто́нь (фр. і валон. Bastogne, нідэрл. Bastenaken) — горад у Бельгіі, адна з камун правінцыі Люксембург.
Камуна
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Насельніцтва — 14577 чалавек (на 1 студзеня 2008 года).
Размешчаны горад ля мяжы з Люксембургам ў Ардэнах на вышыні 510 м. У часы антычнасці тэрыторыя была населена гальскім племем трэверамі. Упершыню Бастонь згадваецца ў 634 годзе. Тэрыторыя Бастоні належала некалькім бенедыкцкім абацтвам. У XIII стагоддзі Генрых VII пачаў у Бастоні чаканку манет, а ў 1332 годзе Іаан Сляпы Люксембургскі дараваў статут. У 1451 годзе землі Люксембургскага графства былі ўключаныя ў герцагства Бургундскае, а з 1516 года, калі Карл V быў абвешчаны іспанскім каралём, сталі часткай Іспанскага каралеўства. У 1602 годзе Бастонь адбіла аблогу галандцаў, але ў 1688 годзе была захоплена Францыяй у пачатку Аугсбургской (дзевяцігадовай) вайны.