Люксембург (правінцыя)

правінцыя ў Бельгіі

Люксембург (фр.: Luxembourg, валон.: Lussimbork, люкс.: Lëtzebuerg, нідэрл.: Luxemburg) — адна з дзесяці правінцый Бельгіі і адна з пяці валонскіх правінцый. Мяжуе з правінцыяй Льеж, правінцыяй Намюр, Францыяй і дзяржавай Люксембург. Сталіца — Арлон. Па плошчы Люксембург з’яўляецца найбуйнейшай правінцыяй Бельгіі, але пры гэтым гэта самая маланаселеная вобласць у шчыльна населенай краіне. Складаецца з 44 муніцыпалітэтаў. Да 1839 года тэрыторыя Вялікага герцагства Люксембург. Жыхары правінцыі ў асноўным з’яўляюцца франкамоўным насельніцтвам, у прымежных з Люксембургам раёнах пражывае меншасць, якая размаўляе на люксембургскай мове.

Люксембург
фр.: Luxembourg, валон.: Lussimbork, люкс.: Lëtzebuerg
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна  Бельгія
Статус Правінцыя
Уваходзіць у Валонію
Уключае 44 камуны
Адміністрацыйны цэнтр Арлон
Дата ўтварэння 1839
Кіраўнік Olivier Schmitz[d]
Афіцыйная мова Французская
Насельніцтва (2005) 256 004
Шчыльнасць 58 чал./км²
Плошча 4 443 км²
Вышыня
над узроўнем мора
488 м[1]
Люксембург на карце
Часавы пояс UTC+1
Код ISO 3166-2 BE-WLX
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Першапачаткова—тэрыторыя Вялікага герцагства Люксембург. Падчас Бельгійскай рэвалюцыі франкамоўнае насельніцтва Люксембурга, незадаволенае палітыкай караля Аб'яднаных Нідэрландаў Вілема I, адначасова вялікага герцага люксембургскага, далучылася да паўстанцаў і ўзяло пад кантроль большую частку тэрыторыі вялікага герцагства.

На канферэнцыі Вялікіх дзяржаў 15 лістапада 1831 года было прынята рашэнне, што асноўная, франкамоўная частка Вялікага герцагства пераходзіць Бельгіі, а горад Люксембург і навакольныя тэрыторыі павінны застацца за Вілемам I і ўвайсці ў Германскі саюз. Вілем I адмовіўся падпісаць такую дамову, і супрацьстаянне працягвалася яшчэ некалькі гадоў. Нідэрландскі кароль быў вымушаны пайсці на ўступкі і падпісаць дагавор у 1839 годзе.

Асноўныя даныя

правіць
  • Плошча: 4443 кв.км
  • Самы высокі пункт: Барак-дэ-Фрэцюр (Baraque de Fraiture), 651 метра над узроўнем мора
  • Найважнейшыя рэкі: Урт, Семуа
  • Насельніцтва: 256004 (станам на 1 студзеня 2005)

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.

Спасылкі

правіць