Батакла́н (фр.: Bataclan) — тэатр у Парыжы, размешчаны на ў XI акрузе, па адрасе бульвары Вальтэра, 50.

Тэатр Батаклан

Гісторыя правіць

 
Батаклан з арыгінальнай пагадай. Фатаграфія каля 1900 года.

Батаклан узнік як вялікае кафэ-шантан у стылі шынуазры, натхнёнае кітайскай архітэктурай. На першым паверсе размяшчалася кафэ з тэатрам, над ім жа знаходзілася вялікая танцавальная зала. Адкрыццё тэатра адбылося 3 лютага 1865 года, пасля чаго у яго шмат разоў змяняўся ўладальнік. У прыватнасці, тут пачынаў сваю кар'еру і спявак Марыс Шэвалье.

У 1926 годзе будынак быў прададзены і ператвораны ў кінатэатр, які ў 1933 годзе пацярпеў ад пажару. Арыгінальны будынак быў часткова знішчаны.

У 1950 годзе ў адпаведнасці з новымі стандартамі бяспекі будынак быў часткова дэмантаваны, а ў 1969 годзе кінатэатр быў закрыты.

У 2006 годзе фасад тэатра быў перафарбаваны ў аўтэнтычныя колеры, якія тэатр даўно страціў, але арыгінальная пагада не была адноўлена.

Увечар 13 лістапада 2015 года паралельна з шэрагам іншых тэрарыстычных нападаў у Парыжы у Батаклане адбылася стральба, у выніку якой каля 100 чалавек было ўзята ў закладнікі. Тым часам у тэатры выступаў амерыканскі рок-гурт Eagles of Death Metal і ў зале быў аншлаг. Падчас захопу закладнікаў і наступнага штурму паліцыяй загінула больш за 100 гледачоў канцэрту, двое ці трое тэрарыстаў былі забіты[1][2].

Галерэя правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Rawlinson, Kevin (13 November 2015). "Fatal shootings and explosion reported in Paris – live". The Guardian. Праверана 13 November 2015.
  2. Statement attributable to the Spokesman for the Secretary-General on the multiple attacks in Paris / UN Secretary-General, New York, 13 November 2015 (англ.)

Спасылкі правіць