Батэнбергі
Батэнбергі (ням.: Battenberg) — марганатычная галіна Гесэнскага дому, фактычна — правячая дынастыя ў Вялікабрытаніі пачынаючы з 2022 года.
Большая частка членаў сям’і, якая жыве ў Вялікабрытаніі, адмовілася ад сваіх нямецкіх тытулаў у 1917 годзе з-за вайны з Германіяй. Яны ўзялі прозвішча Маўнтбэтэн — пераклад прозвішча Батэнберг на англійскую мову з перастановай частак.
Гісторыя
правіцьУ 1851 годзе Аляксандр Гесэн-Дармштацкі ажаніўся з Юліяй фон Хаўке, прыдворнай дамай яго сястры Марыі Аляксандраўны. Шлюб быў марганатычным. Брат Аляксандра вялікі герцаг Гесэнскі Людвіг III даў Юліі тытул графіні Батэнберг для яе і яе нашчадкаў, якія не змогуць прэтэндаваць на гесэнскі прастол. Тытул быў створаны па назве горада ў Гесэне, дзе муж і жонка некаторы час жылі ў адзіноце. У 1858 Юлія была ўзведзена да рангу прынцэсы. Пяць дзяцей Аляксандра і прынцэсы Батэнберг мелі тытул прынца ці прынцэсы і зварот Светласць.
Прадстаўнікі роду
правіць- Юлія, прынцэса Батэнберг (1825—1895)
- Марыя (1852—1923)
- Людвіг (1854—1921), адмовіўся ад прозвішча ў 1917 і стаў маркізам Мілфард-Хэвен; быў жанаты з Вікторяй Гесэн-Дармштацкай. Іх дзеці насілі прозвішча Маўнтбэтэн:
- Аліса (1885—1969), замужам за Андрэем, прынцам Грэчаскім; ад гэтага шлюбу нарадзіўся прынц Філіп Грэчаскі, у 1947 годзе які ажаніўся з будучай каралевай Елізаветай II.
- Луіза (1889—1965), замужам за каралём Швецыі Густавам VI Адольфам (другая жонка, з 1950 каралева),
- Джордж (Георг; 1892—1938), 2-гі маркіз Мілфард-Хэвен, жанаты з Надзеяй Міхайлаўне Торбі,
- Луіс (Людвіг; 1900—1979), граф Маўнтбатэн Бірманскі (1946), жанаты з Эдвінай Эшлі.
- Аляксандр (1857—1893), князь Балгарыі, пазней граф Гартэнау, быў жанаты з Іаанай Лойзінгер, дзеці:
- Генрых (1858—1896), быў жанаты з брытанскай прынцэсе Беатрысай, дзеці:
- Франц Іосіф (1861—1924), быў жанаты з прынцэсай Ганнай Чарнагорскай, дзяцей не мелі.
Спасылкі
правіць- Генеалагічнае дрэва роду Батэнбергаў Архівавана 19 верасня 2020.