Бафусам

горад у Камеруне

Бафу́сам — горад на паўднёвым захадзе Камеруна. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Заходняга рэгіёна і дэпартамента Міфі. Насельніцтва — 290 768 чалавек па даных 2010 года.

Бафусам
Bafoussam02.jpg
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 402 км²
Вышыня цэнтра
1 521 м
Часавы пояс
Бафусам на карце Камеруна
Бафусам (Камерун)
Бафусам
Бафусам (Камерун)
Бафусам

Горад з’яўляецца цэнтрам рымска-каталіцкай епархіі Бафусама  (руск.).

ГеаграфіяПравіць

Горад размяшчаецца на паўднёвым захадзе Камеруна, у гарах Бамбута  (англ.), на паўночны ўсход ад найбуйнейшага горада і порта краіны — Дуалы.

ЭканомікаПравіць

Бафусам здаўна з’яўляецца гандлёвым цэнтрам мясцовага народа бамілеке. На яго рынках прадаюць каву, чай, тытунь, арэх колу і кару хіннага дрэва, з якой затым вырабляюць хінін — усё гэта вырошчваецца ў ваколіцах горада. Таксама вакол Бафусама развіта птушка- і свінагадоўля.

Таксама ў горадзе існуюць будаўнічая і лясная галіны прамысловасці. Дзейнічае аэропорт Бафусам  (англ.)[1][2].

Зноскі

  1. Bafoussam Airport profile (англ.). Aviation Safety Network. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2012. Праверана 9 мая 2011.
  2. Аэропорт Bafoussam - Камерун (руск.). Apinfo.ru. Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2011. Праверана 9 мая 2011.