Баявы
Баявы — былы пасёлак у Акцябрскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Пасёлак
Баявы
|
На ўсходзе мяжуе з лесам.
У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (19 сем’яў) пераселены ў чыстыя месцы.
Геаграфія
правіцьРазмяшчэнне
правіцьЗа 11 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 36 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
правіцьТранспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.
Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
правіцьЗаснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінулі 14 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ўваходзіў у склад саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр — вёска Акцябр). Да 1966 года пасёлак уваходзіў у склад Ліпскага сельсавета[1].
Насельніцтва
правіцьКолькасць
правіць- 2010 год — жыхароў няма.
Дынаміка
правіць- 1926 год — 20 двароў, 106 жыхароў.
- 1959 год — 155 жыхароў (паводле перапісу).
- 1980—1990-я — жыхары (19 сем’яў) пераселены.
Зноскі
- ↑ Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0