Баі за Кантхіен — эпізод В’етнамскай вайны, калі адбываліся сутыкненні вакол амерыканскай ваеннай базы «Кантхіен».

Баі за Кантхіен
Асноўны канфлікт: Вайна ў В’етнаме
Амерыканскі артылерыйскі разлік вядзе абстрэл пазіцый праціўніка ў ваколіцах Кантхіена.
Дата 22 лютага25 лістапада 1967
Месца Паўднёвы В’етнам
Вынік перамога ЗША і Паўднёвага В’етнама
Праціўнікі
Сцяг В'етнама Паўночны В’етнам Сцяг ЗША ЗША
Сцяг Паўднёвага В'етнама Паўднёвы В’етнам
Камандуючыя
невядома Віктар Гаральд Крулак
Сілы бакоў
Сцяг В'етнама 8—12 тысяч Сцяг ЗША 9 тысяч
Сцяг Паўднёвага В'етнама невядома
Страты
Сцяг В'етнама 7563 забітых Сцяг ЗША 1416 забітых
Сцяг Паўднёвага В'етнама невядома
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Вышыня 158», якая мела в’етнамскую назву «Кантхіен» («Узгорак анёлаў»), была размешчана за 3 км на поўдзень ад дэмілітарызаванай зоны паміж Паўночным і Паўднёвым В’етнамам (16°54′35″ пн. ш. 106°58′48″ у. д.HGЯO). Увесну 1967 года на ёй была пабудавана база марской пяхоты ЗША. Пабудова базы вялася ў рамках праекта «Лінія Макнамары», якая прадугледжвала стварэнне ўмацаванай лініі абароны на поўдзень ад дэмілітарызаванай зоны. На базе размяшчалася артылерыя, якая падтрымлівала дзеянні марской пяхоты ў дадзеным раёне.

У ліпені 1967 года паўночней Кантхіен адбылося буйнае сутыкненне ў ходзе правядзення марскімі пяхотнікамі аперацыі «Бафала». У верасні таго ж года база была фактычна абложана значнымі сіламі праціўніка. Яна штодня падвяргалася артылерыйскім абстрэлам з тэрыторыі Паўночнага В’етнама, у выніку чаго ў некаторых амерыканскіх салдат на базе развіўся сіндром «снараднага шоку». Да пачатку кастрычніка аблога была знята. У далейшым падзеі аблогі Кантхіен паўтарыліся падчас аблогі базы Кхешань.

У 1969 годзе база Кантхіен была перададзена паўднёвав’етнамскай арміі.

Спасылкі правіць