Баі за Мэкэле (2020)

Баі за Мэкэле — узброеныя сутыкненні паміж ўзброенымі сіламі Эфіопіі і паўстанцамі Тыграя за кантроль над горадам Мэкэле.

Баі за Мэкэле
Асноўны канфлікт: Тыграйскі канфлікт
Авіяўдар па горадзе 16 лістапада напярэдадні пачатку баёў.
Авіяўдар па горадзе 16 лістапада напярэдадні пачатку баёў.
Дата 1728 лістапада 2020
Месца Мэкэле
Вынік перамога Эфіопіі
Праціўнікі
 Эфіопія
Фано[1]
Рэгіянальная адміністрацыя:
Камандуючыя
Эфіопія Кенеа Ядэта
Эфіопія Берхану Джула
Дэбрэцыан Гебрэмікаэль
Гетачэў Рэда
Агульныя страты
29 грамадзянскіх загінулі, звыш за 100 параненых[1][2]

Храналогія правіць

17 лістапада прэм’ер-міністр Абій Ахмед Алі заявіў, што тэрмін яго ўльтыматуму аб капітуляцыі тыграйскіх войск скончыўся, таму эфіопская армія пачынае ў рэгіёне «вырашальнае наступленне»[3]. Пасля гэтага горад падвергнуўся авіяўдары, у выніку чаго загінулі двое мірных жыхароў[2].

18 лістапада эфіопскія войскі без якіх-небудзь баёў захапілі Шырэ і Аксум. Каля 9 гадзін раніцы яны пачалі прасоўвацца да Мэкэле па трох дарогах з поўдня, усходу і паўночнага захаду. Армія наблізілася на адлегласць каля 200 кіламетраў да горада. Начальнік штаба эфіопскіх сіл Берхану Джула абвясціў, што яны імкнуцца акружыць Мэкэле і выбіць адтуль ворага. НВФТ абвясціў, што страта кантролю над Шырэ і Аксумам была толькі часовай няўдачай і што Тыграй стане «пеклам» для ўрада[4][5].

19 лістапада, па заяве НФВТ, Мэкэле быў разбомблены, але не даў ніякіх падрабязнасцяў аб ахвярах. У той жа час эфіопскія войскі працягвалі прасоўвацца да горада[6].

На наступны дзень па Мэкэле быў нанесены авіяўдар, які нанёс значны ўрон мясцоваму ўніверсітэту. Паведамлялася, што некалькі мірных жыхароў атрымалі раненні[7][8].

22 лістапада эфіопскае міністэрства абароны заявіла аб тым, што федэральныя войскі ўзялі горад Ідага-Хамус у 97 км ад Мэкэле[9]. Увечары прэм’ер-міністр Абій Ахмед Алі даў тыграйскім сілам 72 гадзіны на здачу горада Мэкэле[10]. У выпадку, калі горад не будзе здадзены, ён паабяцаў штурм. Хутка верталёты ВПС Эфіопіі праляцелі над Мэкэле і скінулі ўлёткі з заклікамі да мясцовых жыхароў у бліжэйшы час не пакідаць сваіх дамоў[11].

На наступны дзень, 23 лістапада, афіцыйны прадстаўнік урадавай мэтавай групы па надзвычайным становішчы ў штаце Тыграй Рэдван Хусейн заявіў, што ўрадавыя сілы завяршаюць працэс поўнага акружэння горада. Паводле яго слоў, войскі знаходзяцца за 50 кіламетраў ад цэнтра Мэкэле[12]. Тым часам да сталіцы Тыграя падцягвалася цяжкая артылерыя і танкі. Улады заклікалі мясцовае насельніцтва самастойна арыштоўваць членаў партыі і выдаваць ураду[13].

Падчас баявых сутыкненняў тыграйскія войскі збілі 1 верталёт ВПС Эфіопіі і знішчылі 2 танкі ўрадавага войска[14].

24 лістапада ВПС Эфіопіі знішчылі рэактыўныя гранатамёты тыграйскіх паўстанцаў у Мі-Медэне, недалёка ад Мэкэле[15]. Ужо 26 лістапада эфіопскія ўрадавыя войскі пачалі штурм наваколля Мэкэле[16]. Лідар паўстанцаў Дэбрэцыан Гебрэмікаэль заявіў, што яго сілы «гатовы стаяць да смерці» для абароны горада[17].

28 лістапада прадстаўнікі НФВТ заявілі пра тое, што горад Мэкэле падвергнуўся інтэнсіўнай бамбардзіроўцы з боку федэральных сілаў[18]. Адначасова камандаванне УС Эфіопіі заявіла аб тым, што Мэкэле знаходзіцца пад поўным кантролем урадавай арміі[19]. Прэм’ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед Алі заявіў пра завяршэнне ваеннай аперацыі ў Тыграі і перамозе ўрадавых сіл[20]. У сваю чаргу Дэбрэцыан Гебрэмікаэль заявіў, што іх узброеная барацьба супраць федэральных сіл будзе працягнута[21].

Зноскі правіць

  1. а б Marks, Simon; Walsh, Declan (2020-12-03). "From Shelled Ethiopian City, Doctors Tally Deaths and Plead for Help". The New York Times [амерыканская англійская]. ISSN 0362-4331. Праверана 2020-12-04.
  2. а б "Ethiopia crisis: Tigray leader vows to keep fighting as government advances". BBC News [брытанская англійская]. 2020-11-18. Праверана 2020-11-18.
  3. Премьер-министр Эфиопии предупреждает силы Тиграя, что крайний срок истек
  4. Paravicini, Giulia (2020-11-18). "Ethiopian troops push for regional capital, rebels promise 'hell'". Reuters [англійская]. Праверана 2020-11-19.
  5. Latest update on the war in Ethiopia : Defense Chief of Staff speaks (англ.). Borkena Ethiopian News (19 лістапада 2020). Праверана 19 лістапада 2020.
  6. Staff, Reuters (2020-11-19). "Rebel leader says capital of Ethiopia's Tigray region bombed". Reuters [англійская]. Праверана 2020-11-19.
  7. Ethiopia bombs university in a civil conflict that shows no signs of ending(нявызн.). www.abc.net.au (20 лістапада 2020). Праверана 21 лістапада 2020.
  8. CNN, Bethlehem Feleke and Zamira Rahim. Several injured in airstrikes on Tigray capital, humanitarian source says. CNN. Праверана 21 лістапада 2020.
  9. Ethiopian government says its forces have taken town around 100 km from Tigray capital
  10. Премьер-министр Эфиопии выдвинул ультиматум Тыграю
  11. Ethiopian breaking news
  12. Правительственные войска Эфиопии окружают столицу Тыграя // ТАСС, 23 ноября 2020
  13. «Последний шанс»: Эфиопия движется к гражданской войне // Газета.ру, Алексей Поплавский, 23 ноября 2020
  14. Заявление тыграйского бюро по связям с общественностью от 23.11.2020
  15. Ethiopia Breaking News
  16. Ethiopian army launches final phase of Tigray operation
  17. Tigray leaders promise fight to death
  18. Ethiopia bombardment Tigray
  19. Ethiopia conflict
  20. Ethiopian prime minister announces military operation in Tigray(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2020. Праверана 29 лістапада 2020.
  21. Tigray leader says about fighting with ethiopian government