Кенеа Ядэта (ар.: Qana'aa Yaadataa; амх.: ቀነዓ ያደታ) — эфіопскі ваенны дзеяч.

Кенеа Ядэта
Міністр абароны Эфіопіі
18 жніўня 2020 — 6 кастрычніка 2021
Прэзідэнт Сахле-Ворк Зеўдэ
Кіраўнік урада Абій Ахмед Алі
Папярэднік Лема Мегерса
Пераемнік Абрахам Белай
Нараджэнне
Дзейнасць палітык
Прыналежнасць  Эфіопія
Род войскаў Узброеныя сілы Эфіопіі
Бітвы Тыграйскі канфлікт

Біяграфія правіць

Вывучаў адміністрацыйнае кіраванне і мае ступень доктара філасофіі ў галіне дзяржаўнага кіравання, ступень магістра ў галіне дзяржаўнага і канстытуцыйнага права, дзяржаўнага кіравання і дзелавога адміністравання[1]. Служыў у федэральнай паліцыі Эфіопіі ў якасці намесніка генеральнага камісара[1]. Займаў пасады кіраўніка Бюро бяспекі і адміністрацыі[2] і начальніка службы бяспекі рэгіянальнага штата Аромія[1][3]. 18 жніўня 2020 быў прызначаны кабінетам прэм’ер-міністра Абія Ахмеда Алі міністрам нацыянальнай абароны на фоне рознагалоссяў паміж яго папярэднікам і прэм’ер-міністрам[3][4][5]. Пазней стаў ключавой фігурай у Тыграйскім канфлікце[6][7].

Зноскі

  1. а б в GRV Global - Africa Security Symposium ASEC 2020 - Speakers. grvglobal.com. Праверана 15 November 2020.
  2. Chefe Oromia Appoints Eleven Officials. Ethiopian Monitor (16 ліпеня 2019). Праверана 15 November 2020.
  3. а б News update: New appointments see defense minister, Addis Abeba deputy mayor removed. Addis Standard (18 жніўня 2020). Праверана 15 November 2020.
  4. Ethiopia PM Fires Defence Minister, a One-Time Ally, in Major Reshuffle. U.S. News & World Report (18 жніўня 2020). Праверана 15 November 2020.
  5. Ethiopia DM replaced after criticising PM Abiy amid ethnic violence. Middle East Monitor (19 жніўня 2020). Праверана 15 November 2020.
  6. Ethiopia to set up 'transitional' rule in parts of Tigray - minister. Reuters (12 лістапада 2020). Праверана 15 November 2020.
  7. "ሕግ የማስከበር ሥራን የእርስ በእርስ ጦርነት አስመስሎ ማቅረብ ስህተት ነው" - ሚኒስትር ቀነአ ያደታ (амх.). SBS (11 лістапада 2020). Праверана 15 November 2020.