Баі за Херсон (2022)
Баі за Херсон — сутыкненні паміж Узброенымі Сіламі Украіны і Узброенымі Сіламі Расійскай Федэрацыі за кантроль над абласным горадам на поўдні Украіны — Херсонам.
Абарона Херсона | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Уварванне Расіі ва Украіну (2022) | |||
Дата | 24 лютага — 11 лістапада 2022 | ||
Месца | Херсон, Украіна | ||
Вынік | Перамога Украіны:[1] З 3 сакавіка да 11 лістапада 2022 года горад быў акупаваны Расіяй, пасля расійская армія адступіла з горада, Херсон вызвалены ВСУ | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ход падзей
правіць24 лютага, у першы дзень уварвання ва Украіну Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі заявіла, што Узброеныя Сілы РФ выйшлі да горада Херсон[2].
25 лютага кіраўнік Херсонскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Генадзь Лагута паведаміў, што пасля жорсткіх баёў на подступах да Херсона Узброенымі Сіламі Украіны быў страчаны кантроль над пераправай цераз раку Дняпро — Антоніўскім мостам.
26 лютага ўкраінскія войскі адступілі да Чарнабаіўкі, на паўночны захад ад Херсона.
1 сакавіка ў горадзе ішлі вулічныя баі, але атрады тэрытарыяльнай абароны з лёгкай стралковай зброяй апынуліся небаяздольнымі супраць расійскай бранятэхнікі[3]. З 2 сакавіка расійскія войскі ўзялі Херсон пад кантроль. Паступова яны прасунуліся на поўнач і захад ад горада, заняўшы амаль цалкам Херсонскую вобласць.
Цягам сакавіка ўкраінская артылерыя з боку Мікалаева неаднаразова атакавала аэрапорт паблізу Чарнабаіўкі ля ўскраіны Херсона. У самім горадзе адбываліся праўкраінскія выступленні насельніцтва.
Улетку Узброеныя сілы Украіны распачалі контрнаступальныя дзеянні на херсонскім напрамку, захапілі плацдармы на левым беразе ракі Інгулец. Цягам лета былі выведзены з ладу стацыянарныя масты цераз Дняпро, расійская групоўка на правым беразе ракі цярпела цяжкасці з забеспячэннем.
29 жніўня Узброеныя сілы Украіны актывізавалі наступальныя дзеянні ў Херсонскай вобласці на правабярэжжы Дняпра. 4 верасня 2022 было паведамлена аб вызваленні Высакапілля.
Ад 5 кастрычніка Херсонская вобласць афіцыйна стала суб’ектам ў складзе Расійскай Федэрацыі. 18 кастрычніка цывільнаму насельніцтву прапанавана эвакуіравацца з правага на левы бераг Дняпра.
9 лістапада міністр абароны РФ Сяргей Шайгу загадаў пачаць адвод войскаў за Дняпро[4]. 11 лістапада ўкраінскі спецназ зайшоў у Херсон на хвасце ў расійскай арміі, якая на плаўсродках пакідала правы бераг Дняпра, падрывала за сабою масты[5], над будынкам Херсонскай адміністрацыі з’явіўся ўкраінскі сцяг.
Вынікі
правіцьХерсон адзіны абласны цэнтр Украіны, які трапіў пад кантроль Расіі пасля 24 лютага 2022 года.
Радца Прэзідэнта ЗША Джэйк Саліван назваў вызваленне Херсона «выдатнай перамогай» Украіны. На яго думку гэта мела стратэгічныя вынікі, таму што ў параўнанні з ранейшым станам змяншаецца пагроза для Адэсы і ўзбярэжжа Чорнага мора[6].
Зноскі
- ↑ Institute for the Study of War (англ.). Institute for the Study of War. Праверана 11 лістапада 2022.
- ↑ Минобороны сообщило о выходе российских военных к Херсону на Украине (руск.). РБК (24 лютага 2022). Праверана 24 лютага 2022.
- ↑ bbc.com
- ↑ tass.ru
- ↑ Nashaniva.com
- ↑ whitehouse.gov