Баі за вышыні (1967)

Баі за вышыні (англ.: Hill Fights) — бітва паміж марской пяхотай ЗША і паўночнав’етнамскай арміяй у 1967 годзе падчас вайны ў В’етнаме. Адна з найбуйнейшых бітваў гэтай вайны ў 1967 годзе.

Баі за вышыні
Асноўны канфлікт: Вайна ў В'етнаме
Khe Sanh Area Map.jpgАмерыканская база «Кхешань» і прылеглыя вышыні.
Дата 24 красавіка5 мая 1967
Месца Кхешань
Вынік перамога ЗША і захоп вышыні 861[1]
Праціўнікі
Сцяг В'етнама Паўночны В’етнам Сцяг ЗША ЗША
Сілы бакоў
2000 чалавек 1500 чалавек
Страты
940 забітых 155 забітых і 425 параненых

Перадумовай да бітвы было тое, што паўночнав’етнамскія войскі здолелі непрыкметна пабудаваць абарончыя збудаванні на трох вышынях, размешчаных на паўночны захад ад базы марской пяхоты Кхешань і панавалі над мясцовасцю.

Бітва пачалася амаль выпадкова, пасля таго, як 24 красавіка патруль марской пяхоты выявіў пазіцыі праціўніка на вышыні 861. У наступныя дні марская пяхота спрабавала выбіць паўночнав’етнамскія войскі з займаных пазіцый, спачатку значна саступаючы ім у колькасці. Баі фармальна завяршыліся 5 мая пасля таго, як паўночнав’етнамскія войскі пасля разлютаваных бамбаванняў і артылерыйскіх абстрэлаў пакінулі ўсе вышыні.

У ходзе бітвы абодва бакі панеслі вялікія страты.

«Баі за вышыні» не маюць афіцыйнагй амерыканскай назвы, так як адбыліся спантанна, па-за рамкамі якой-небудзь аперацыі.

Зноскі

  1. Telfer, Gary (1984). U.S. Marines in Vietnam: Fighting the North Vietnamese 1967. History and Museums Division, Headquarters, U.S. Marine Corps. ISBN 978-1494285449. This article incorporates text from this source, which is in the public domain.

ЛітаратураПравіць

  • Дэвидсон Ф. Б. Война во Вьетнаме (1946—1975) = Vietnam at War: The History 1946–1975. — М.: Изографус, Эксмо, 2002. — С. 816.

СпасылкіПравіць