Беатус з Осмы — ілюмінаваны рукапіс, які змяшчае, у прыватнасці, Каментарый на Апакаліпсіс(англ.) бел. Беата Ліебанскага(руск.) бел., створаны ў 1086 годзе. Ён змяшчае 71 ілюстрацыю, якія змешваюць стыль Беатуса з раманскай мініяцюрай(ням.) бел.. У цяперашні час рукапіс захоўваецца ў казначэйстве Кафедральнага сабора Бурга-дэ-Осма(англ.) бел. ў іспанскай правінцыі Кастылія і Леон (Cod.1).

Вершнікі Апакаліпсіса
Вершнікі Апакаліпсіса
Беатус з Осмы. 1086
Матэрыял пергамент
Кафедральны сабор Бурга-дэ-Осма[d]
(інв. Cod. 1)
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

У рукапісе пазначана, што ён быў завершаны 3 чэрвеня 1086 года перапісчыкам з імем Петрус (Педра), аб чым паведамляецца ў фоліа 138v, і ілюмінаваны майстрам з імем Марцінус (Марцін), аб чым паведамляецца ў фоліа 163r. Згодна стылю ўпрыгажэнняў, яму мог дапамагаць яшчэ нехта. Стыль Беатуса з Осмы вельмі блізкі да фрагментаў Беатуса, якія захаваліся ў Архівах Канцылярыі Вальядаліда, таму кніга, без сумневу, была створана ў Каралеўскім манастыры Сан-Беніта(ісп.) бел. ў Саагуне (Кастылія і Леон(руск.) бел.[1].

У той час манастыр узначальваў абат Бернард дэ Сэдзірак(ісп.) бел., манах-клюніец(руск.) бел. французскага паходжання. У хуткім часе ён стаў архіепіскапам Таледа(польск.) бел.. З прыбыццём на новую пасаду Бернард дэ Сэдзірак прызначыў архідыяканам(руск.) бел. яшчэ аднаго французскага манаха-клунійца П'ера дэ Буржэ(фр.) бел.. У 1101 годзе П’ера дэ Буржэ зрабілі епіскапам Осмы(руск.) бел. для аднаўлення епархіі. Гэтая сувязь паміж двума мужчынамі можа растлумачыць перадачу рукапіса з Саагуна ў Осму. Таксама існавала былая сувязь паміж Осмай і Беатам Ліебанскім(руск.) бел.: ён быў настаўнікам Этэрыя, епіскапа горада, якому ён прысвяціў апошнюю версію «Каментарыя да Апакаліпсіса».

АпісаннеПравіць

У рукапісе ўтрымліваецца першая версія Каментарый на Апакаліпсіс(англ.) бел. Беата Ліебанскага(руск.) бел.. Карта свету з манускрыпта вельмі блізкая да меркаванай арыгінальнай версіі Карты свету Беата(англ.) бел., ён не ўтрымлівае ні старонак евангелістаў, ні генеалагічных табліц, ні мініяцюр да кнігі прарока Данііла. Стыль ілюмінавання вельмі падобны на больш стары Леонскі Беатус (у прыватнасці выкарыстаннем колераў), але толькі часткова: у ім упершыню глыбока адзначыўся новы стыль раманскага ілюмінавання(фр.) бел., які, верагодна, прыйшоў з Францыі і асабліва праявіўся ў драпіроўках персанажаў. Манастыр, дзе ён быў выраблены, несумненна, з’яўляецца вельмі важным пунктам для ўкаранення і развіцця раманскага мастацтва ў Іспаніі[2][3].

Зноскі

  1. «The Art of Medieval Spain», p.159
  2. «The Art of Medieval Spain», p.159
  3. John W. Williams, 2002

ЛітаратураПравіць

  • John W. Williams, «The illustrated Beatus. A corpus of the illustrations of the commentary on the Apocalypse», tome IV, «The 11th and 12th centuries», 2002, notice 14
  • «The» Art of Medieval Spain: A. D. 500—1200, Metropolitan Museum of Art, 1993, 358 p. (ISBN 9780810964334, lire en ligne [archive]), p. 159—160 (notice 82)

СпасылкіПравіць