Кніга прарока Данііла
Кні́га праро́ка Данііла (іўр.: ספר דָּנִיֵּאל, Сефер Даніэ́ль, ад іўр.: דָּנִיֵּאל, Dānī’ēl — Бог мой суддзя; лац.: Prophetia Danielis; стар.-грэч.: Δανιήλ) — кніга кананічнага Старога Запавету, 35-я частка Танаху, 9-я кніга Кетувім.
Кніга прарока Данііла (ספר דָּנִיֵּאל) | |
---|---|
Кніга прарока Данііла (Скарына), 1519 | |
Раздзел: | Кнігі Прарокаў |
Мова арыгінала: | старажытнаяўрэйская |
Легендарны аўтар: | Данііл |
Жанр: | апакаліптычная кніга |
Папярэдняя (Танах): | Мэгілат Рут |
Папярэдняя (праваслаўе): | Кніга прарока Езекііля |
Наступная: | Кніга прарока Асіі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У грэчаскіх перакладах Бібліі (Септуагінта, рэдакцыя Тэадацыёна) і хрысціянскай традыцыі кніга прарока Данііла займае чацвёртае месца сярод прароцкіх кніг. У іўдзейскай і пратэстанцкай версіях кніга падзелена на дзве часткі па 6 раздзелаў, паміж якімі няма непасрэднай сувязі, за выняткам асобы Данііла[1].
Кароткі змест
правіцьПершая, гістарычная частка (раздзелы 1—6), апісвае жыццё прарока Данііла і тагачасныя падзеі ў вавілонскім і міда-персідскіх царствах, у якіх ён або яго сябры бралі непасрэдны ўдзел. У другой частцы (раздзелы 7—12) апісаныя відзежы і адкрыцці, дадзеныя Даніілу, датычныя лёсу Іўдзеі і паганскіх царстваў, якія мелі ўплыў на гісторыю Божага народа.
Разнастайныя паводле зместу, абедзве часткі кнігі прарока Данііла раскрываюць адно вучэнне пра сусветнае Царства Боскае і Сына Чалавечага ў іх трыумфе над паганствам.
Дадаткі
правіцьУ напісанай на кайнэ версіі Септуагінты ёсць яшчэ тры раздзелы кнігі Данііла, якіх няма ў яўрэйска-арамейскім тэксце. Гэтыя раздзелы ўключаны ў канон рымска-каталіцкай, праваслаўнай, усходніх і асірыйскай Біблій, аднак большасць пратэстанцкіх цэркваў лічаць іх апакрыфічнымі.
Змест дадаткаў:
- Малітва Азарыі і Спеў трох дзяцей у гарачай печы (Данііл 3:24—90). Устаўлены паміж вершамі 23 і 24, калі лічыць паводле пратэстанцкага канону.
- Сюзана і старэйшыны. У ранніх грэчаскіх манускрыптах знаходзілася перад Данііла 1:1 (як пралог), у Вульгаце — 13 раздзел.
- Бел і цмок. У грэчаскім тэксце пасля Данііла 12:13 (эпілог); у Вульгаце — 14 раздзел.
Аўтарства
правіцьАўтарам кнігі традыцыйна лічаць прарока Данііла, знатнага іўдзея (1:3,6), які ў трэці год уладарства цара Іаакіма забраны ў Вавілон (1:1,3-6), дзе выхоўваўся пры царскім двары (1:4,17-18). Першая частка, якая распавядае пра жыццё Данііла пры вавілонскім двары (раздзелы 1—6), датаваная III стагоддзем. Другая палова (раздзелы 7—12) датавана часам уладарства Антыёха IV Епіфана, селеўкідскага цара Сірыі ў 167—163 да н.э. Такім чынам, аўтар кнігі падаў вядомую яму палітычную гісторыю рэгіёну як старажытныя прароцтвы. Грэчаскія дадаткі да кнігі (не ўключаныя ў пратэстанцкі і іўдзейскі каноны), імаверна, складзены да з’яўлення грэчаскага перакладу каля 100 да н.э.[2]
Выданне Скарыны
правіцьВыданне Францыска Скарыны кнігі «Прарок Данііл» захавалася ў 10 асобніках. На тытульным аркушы змешчана тэматычная гравюра: «Даниилу, седящему со львы, принесе Аввакум обед». Аркушы 1 адв.— 4 адв. займае прадмова Францыска Скарыны, у канцы якой паўторана віньетка з кнігі «Іоў», а на аршушы 5 — застаўка з кнігі «Ісус Навін».[3]
Крыніцы
правіць- ↑ Matthews 2012, p. 265—266.
- ↑ Schiffman 1991, p. 123.
- ↑ Скарына: Творы 1990, с. 171.
Літаратура
правіць- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 171. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
- Victor H. Matthews, James C. Moyer. The Old Testament: Text and Context. — Baker Books, 2012.
- Lawrence H. Schiffman. From Text to Tradition: A History of Second Temple and Rabbinic Judaism. — KTAV Publishing House, 1991.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кніга прарока Данііла
- Кніга Прарока Данііла ў перакладзе Васіля Сёмухі
- Кніга прарокі Данеля Архівавана 6 чэрвеня 2021. ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна
- Кніга прарока Данілы Архівавана 6 чэрвеня 2021. ў перакладзе Леаніда Галяка
- Кніга Даніэля ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь
- Кніга Данііла ў перакладзе Антонія Бокуна