Кніга прарока Асіі
Кні́га праро́ка Асі́і (іўр.: ספר הושע, Сефер Гашэа; лац.: Prophetia Osee; стар.-грэч.: Ὠσηέ) — 28-я кніга кананічнага Старога Запавету, пятнаццатая частка Танаху. Першая з кніг г. зв. малых прарокаў. Напісаная прарокам Асіям у Самарыі, напісанне скончана пасля 745 да н.э. Складаецца з 14 раздзелаў, апісвае падзеі 804 — 745 да н.э.
Кніга прарока Асіі (ספר הושע) | |
---|---|
Ілюстрацыя да 8 раздзела кнігі Асіі | |
Раздзел: | Кнігі Прарокаў |
Мова арыгінала: | старажытнаяўрэйская |
Легендарны аўтар: | Асія |
Жанр: | прароцкая кніга |
Папярэдняя (Танах): | Сефер Ехэзкель |
Папярэдняя (праваслаўе): | Кніга прарока Езекііля |
Наступная: | Кніга прарока Ёіля |
![]() |
З кнігі амаль нічога не вядома пра аўтара, акрамя таго, што ён быў сынам Бееры́я. Асія прарочыў у апошнія гады існавання Паўночнага царства Ізраіля, Іўдзея ў кнізе згадана толькі ўскосна. Прарок зусім не згадвае Іерусалім, тым часам як пра найбуйнейшае пакаленне Ізраіля, Ефраімава, гаворыць 37 разоў, а пра сталіцу Ізраіля Самарыю — 6 разоў. Бог даручыў Асіі прамаўляць пра распаўсюджанае адступніцтва і разбэшчанасць у Паўночным царстве і заклікаць сваіх суграмадзян да пакаяння і вяртання да Бога.
ЗместПравіць
Частка 1: Смутак Асіі з-за яго жонкі, а таксама смутак Бога з-за Ізраіля 1-3
- Жонка і дзеці Асіі 1—2:1
- Няверны Ізраіль 2:2—23
- Асія здабывае сабе жонку 3
Частка 2: Бог Яхвэ любіць Ізраіль, але будзе яго судзіць 4—13
Эпілог: Абяцанне аднаўлення, калі народ ізраільскі ўсім сэрцам звернецца да Бога 14
ЛітаратураПравіць
- Большой библейский словарь / Под ред. У. Элуэлла, Ф. Камфота. — СПб.: Библия для всех, — 2007. — 1504с.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кніга прарока Асіі
- Кніга Асіі ў перакладзе Васіля Сёмухі
- Кніга прарокі Госі ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна