Ефраімава пакаленне
Пакаленні Ізраіля |
---|
|
|
Ефраімава пакаленне — паходзіла, як падаецца ў Бібліі, ад малодшага сына Іосіфа, які нарадзіўся ў Егіпце. Пры падзеле Палесціны яно атрымала цэнтральную, багатую і ўрадлівую паласу зямлі ад ракі Іардан да Міжземнага мора на поўнач ад Іерусаліма. Прасякнутае духам самабытнасці і адчуваючу сваю сілу, яно ўступіла ў суперніцтва з Іудзіным пакаленнем і пастаянна праяўляла свой сепаратызм і гегеманізм, матывуючы тым, што з яго асяроддзя паходзіў пераемнік Майсея і правадыр ізраільскага народа Ісус Навін, што ў іх уладаннях знаходзіцца яго бацькаўшчына і месца пахавання. Нашчадкі Ефраіма, паводле біблейскіх паданняў, адыгралі вялікую ролю ў гісторыі ізраільскага народа, прымалі ўдзел у вырашэнні яго гістарычнага лёсу. Менавіта з іх асяроддзя паходзіў Самуіл, вядомы прарок і суддзя ізраільскі. Калі пасля смерці цара Саламона яго дзяржава распалася на два царствы, палітычную вагу ў новаствораным Ізраільскім царстве набыло пакаленне Ефраіма. Яно абрала царом прадстаўніка свайго племя Ераваама, а яго рэзідэнцыяй зрабіла свой горад Самарыю, якая была сталіцай Ізраільскага царства да канца яго гістарычнага існавання.[1]
Зноскі
- ↑ Скарына Ф. Творы:… С. 166.
Літаратура
правіць- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 166. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.