Царква Усходу (сір. ܥܕܬܐ ܕܡܕܢܚܐ ʿĒ(d)tāʾ d-Maḏn(ə)ḥāʾ), вядомая таксама як Нестарыянская царква, Персідская царква; арам.: ܥܕܬܐ ܩܕܝܫܬܐ ܘܫܠܝܚܝܬܐ ܩܬܘܠܝܩܝ ܕܡܕܢܚܐ ܕܐܬܘܪ̈ܝܐ) — хрысціянская царква, якая ўзнікла сярод арамеямоўнага насельніцтва Месапатаміі ў I стагоддзі. З'яўляецца часткай сірыйскай традыцыі[en] усходняга хрысціянства. Царкву Усходу ўзначальвае патрыярх Усходу.

Пасля 1552 года Царква Усходу падзялілася на некалькі цэркваў, асноўнымі з якіх у наш час з'яўляюцца Асірыйская царква Усходу і Халдзейская каталіцкая царква.

Гісторыя

правіць

Узнікненне

правіць

Паводле царкоўнага падання, Царква Усходу ўзнікла сярод хрысціян Парфянскай імперыі і ўсходняй часткі Рымскай імперыі. З'яўленне хрысціянскіх суполак звязваюць з дзейнасцю апосталаў Пятра, які лічыцца першым патрыярхам гэтай царквы (1 Пят. 5:13), і Фамы, а таксама апостала ад 70-ці Адая і яго вучня Марыя, дзякуючы актыўнасці якога царква набыла вядомасць як «царква Мар Марыя». Перапіска Аўгара з Ісусам Хрыстом дазволіла некаторым даследчыкам лічыць Асраену першай краінай, якая прыняла хрысціянства[1]. Імкненне надаць старажытнасці сваёй царкве прывяло, напрыклад, да таго, што нестарыянскі патрыярх Цімафей I[en], які жыў у канцы VIII стагоддзя, заяўляў, што «хрысціянства ў нас было прынята прыблізна за 500 гадоў да Несторыя і праз дваццаць гадоў пасля ўзнясення нашага Збавіцеля»[2].

Існуюць розныя пункты гледжання на тое, ці была першапачаткова Царква Усходу незалежная: паводле адной з іх, каталікосы Селеўкіі былі абсалютна незалежнымі, паводле іншых яны падпарадкоўваліся або епіскапам Антыёхіі, або Эдэсы[3].

У адрозненне ад Рымскай імперыі, дзе да 313 года хрысціянства падвяргалася ганенням, цары Парфіі праяўлялі да хрысціян памяркоўнасць.

Пры Сасанідах

правіць

Царква перанесла ганенні на хрысціянства ў імперыі Сасанідаў. Многія хрысціяне той эпохі цяпер шануюцца як мучанікі. Рэпрэсіі саслаблі толькі пасля таго, як у Візантыі былі асуджаны не толькі Несторый, прыхільнікі якога апроч змянення веравучэння і багаслоўя падтрымлівалі прыўнясенне ім у абрады кафалічнай царквы элементаў абраднасці Царквы Усходу, але і запазычаныя Несторыем абрады Царквы Усходу, а ў Іране ратаваліся бежанцы-нестарыяне, і Сасаніды перасталі бачыць у прыхільніках царквы агентаў Візантыі. Але самі дагматы царквы ніяк не звязаны з вучэннем Несторыя нягледзячы на прызнанне Несторыя святым (за прыхільнасць да абрадаў, не за яго вучэнне, асабліва ў тым выглядзе, як яно было апісана яго праціўнікамі) і тэрмін «нестарыяне», які неабгрунтавана прыляпіўся да Царквы.[4] У V стагоддзі па рашэнні царкоўнага сабору было прызнана неабавязковай бясшлюбнасць духавенства, уключаючы епіскапаў. Аднак з пачатку VI стагоддзя ў епіскапы стала магчымым пасвячаць толькі тых, хто даў зарок бясшлюбнасці. Святары ж і цяпер могуць жаніцца, не толькі да прыняцця сану, як у праваслаўі, але і пасля пасвячэння. З сярэдзіны XV стагоддзя ўзнік звычай, паводле якога сан патрыярха стаў спадчынным у адной сям'і (ад дзядзькі да пляменніка). Звычай захоўваўся да 1970-х гадоў.

 
Нестарыянская стэла 781 года каля Сіяня (станам на каля 1900 г)

Дзякуючы дзейнасці «нестарыян»-місіянераў хрысціянства ўпершыню пракралася ў Сярэднюю Азію, Індыю, Кітай і Манголію. У 334 годзе ўпершыню згадваецца епіскапская кафедра ў Мерве (суч. Мары). Суполкі гэтай царквы ў Індыі вядомыя з IV стагоддзя. У V—VI стст. з'яўляюцца епархіі на тэрыторыі сучасных Емена і Катара.

Пры Халіфаце

правіць

Епархіі Емена і Катара прыйшлося аб'ядноўваць з Царквой Усходу пасля заваявання Персіі арабамі і вырашаць багаслоўскія спрэчкі, што можа сведчыць пра поўнае прызнанне Халкідонскага сабору ў Катары, адкуль прыбыў Ісак Сірын, у той час як сама Царква, якая ў 486 годзе зганіла Энатыкон Зянона, у VII стагоддзі лічыла, што пагаджальнае веравызнанне Эфескага сабору і Халкідонскі сабор зрабілі занадта вялікія саступкі монафізітам і міяфізітам, а Кірыла Александрыйскага разглядала як монафізіта. Царква Усходу заснавала мітрапалічыя кафедры ў Сяньфу (Кітай, каля 636 г.), Самаркандзе (Туркестан, каля 781 г.), Дамаску (632 г.), Індыі (каля 800 г.) і Іерусаліме (895 г.) Асаблівую цікавасць уяўляе місія Царквы Усходу ў Кітаі, якая дасягнула найвышэйшага росквіту ў VIII —IX стст. У VIII стагоддзі з'яўляюцца епархіі ў Бухары і Ташкенце.[5] У 635 годзе місія царквы Усходу прыбыла ў Кітай. Усталяваная ў 781 годзе каля сталіцы Імперыі Тан Чан'ані (цяпер Сіянь) так званая Нестарыянская стэла стала пасля яе адкрыцця ў 1625 годзе сенсацыяй у Еўропе.[6]

З 766 года рэзідэнцыя патрыярха перанесена з Ктэсіфона ў Багдад. У 1318 годзе налічвалася 30 мітрапалічых кафедраў і 200 епархій. Падчас нашэсця войскаў Тамерлана царква была амаль знішчана, захавалася толькі невялікая колькасць хрысціян у горах Усходняй Анатоліі.

Расколы

правіць

У першай палове XV стагоддзя каталікасат Цэрквы Усходу стаў спадчынным[7]. Аднак у 1552 годзе, у выніку высілкаў патрыярха Сак Шымуна VII[en] па забеспячэнні пераемнасці ўлады адбыўся раскол[en] узнікла дзве іерархічныя лініі атрымання ў спадчынну патрыяршаства — традыцыйная, якая перадае тытул па спадчыне, працягнутая патрыярхам Мар Іліяй VI (1558—1576) (лінія Іліі), і працягнутая Шымунам VIII Сулакам[en] выбарная, якая знаходзілася ў саюзе з Рымам (лінія Сулакі).

У 1600 годзе лінія Сулакі разарвала зносіны з Рымам, бо ў ёй адбыўся зварот да спадчыннай формы перадачы патрыяршаства пры патрыярху Шымуне IX[en]. У 1672 годзе прадаўжальнік гэтай лініі Шымун XIII Дынха[en], як і яго папярэднікі, не прызнаваны Рымам, перанёс сваю рэзідэнцыю ў Качаніс. У наш час гэту лінію працягваюць патрыярхі Асірыйскай царквы Усходу, якая прыняла такую назву ў сярэдзіне XX стагоддзя[8]. У 1681 годзе ўзнікла новая, пачатая Іосіфам I[en] лінія патрыярхаў, які былі ў зносінах з Рымам, што праіснавала да 1827 года. Пры апошнім спадчынным патрыярху лініі Іліі Іахане Гарміздзе[en] гэтыя лініі аб'ядналіся ў Халдзейскую царкву.

У 1968 годзе пытанне аб атрыманні ў спадчыну патрыяршага прастола зноў выклікала раскол і прывяла да ўтварэння Старажытнай Асірыйскай царквы Усходу[9].

Крыніцы

правіць
  1. Селязнёў 2001, с. 13.
  2. Labourt 1904, p. 10.
  3. Labourt 1904, pp. 11–12.
  4. А. В. Карташев. Вселенские Соборы. Император Юстиниан I Великий (527—565 гг.) и V Вселенский собор. Церкви сирского языка в Персии. Персидские (халдейские) христиане (поздние несториане).
  5. Іларыён (Алфееў). Духоўны свет прападобнага Ісака Сірына. http://predanie.ru/lib/book/read/74198/
  6. Keevak, Michael (2008), The Story of a Stele: China's Nestorian Monument and Its Reception in the West, 1625-1916, ISBN 962-209-895-9 (англ.)
  7. Селязнёў 2001, с. 64.
  8. Селязнёў 2001, с. 63.
  9. Селезнев Н. Н. Древняя Церковь Востока // Православная Энциклопедия. — М.: ПЭ, 2007. — Т. XVI. — С. 265-266.

Літаратура

правіць