Асраена
Асраена (Эдэскае царства) — дзяржава, якая існавала на тэрыторыі заходняй, прыеўфрацкай вобласці Месапатаміі ў 132 да н.э. — 244 гг, населеная пераважна сірыйскімі народамі (галоўным чынам асірыйцамі), якія размаўлялі на арамейскай мове. Сталіцай быў горад Эдэса.
Гістарычная дзяржава | |
Асраена | |
---|---|
132 да н.э. — 214
|
|
Сталіца | |
Мова(ы) | арамейскія мовы і кайнэ |
Афіцыйная мова | арамейскія мовы |
Форма кіравання | манархія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заснаванне
правіцьАсраенай у старажытнасці называлася заходняя частка Месапатаміі, галоўным горадам якой была Эдэса. Пасля распаду імперыі Аляксандра Македонскага, Асраена ўвайшла ў склад царства Селеўкідаў. У 132 да н.э. яна абвясціла сваю незалежнасць ад Антыёха VII Сідэта, а ў 127 да н.э. была заваявана арабскім племем ароі, якое ўтварыла тут сваё царства[1]. Незалежным яно было зусім нядоўга. Мясцовыя ўладары з дынастыі Абгара і Ма’ну вымушаны былі прызнаваць над сабой улада Парфіі.
Рымскае ўладанне
правіцьПры Абгары I Асраена некаторы час уваходзіла ў склад армянскай дзяржавы Тыграна II. Яго пераемнік Абгар II, падтрымліваў рымлян у іх вайне супраць Парфіі, якая ўспыхнула ў 54 да н.э. Рымскія крыніцы сцвярджалі, што менавіта ён, быў галоўным віноўнікам цяжкага паражэння Краса летам 53 да н.э. у бітве пры Карах. Насуперак меркаванню армянскага цара Артавазда II, які прапанаваў для ўварвання ў Парфію абыходны шлях праз Арменію, Абгар раіў, каб рымская армія ішла напрасткі — праз бязлюдны Месапатамскі стэп. У выніку рымская армія была акружана парфянскай конніцай і цалкам знішчана. Пасля гэтай перамогі, Абгар II быў пакараны смерцю па загадзе парфянскага цара.
Пры Абгары VII, які кіраваў напачатку II стагоддзя, пры імператары Траяне, пачалася новая рымска-парфянская вайна. Абгар адзін з першых перайшоў на бок рымлян, і выслаў насустрач Траяну свайго сына Ерванда. Гэты юнак здабыў ласку імператара, і Траян вырашыў захаваць Эдэскае царства. Аднак калі ў 116 годзе Траян пакінуў Месапатамію, тут успыхнула антырымскае паўстанне. Абгар VII як саюзнік Рыма быў забіты сваімі падданымі. У 117 годзе Эдэса была захоплена рымскім войскам, якія моцна разбурылі горад. Па рашэнні рымлян, царом быў пастаўлены рымскі саюзнік — парфянскі царэвіч Парфамаспат.
У 123 годзе па патрабаванні свайго бацькі Ароза, Парфамаспат павінен быў пакінуць Эдэсу, у якой (у асобе Ману VII) была адноўлена ранейшая арабская дынастыя. Наступны цар, Ману VIII, падчас новай рымска-парфянскай вайны, у 163 годзе перайшоў на бок рымлян. Калі рымляне змаглі авалодаць горадам, ён быў адхілены ад улады. Царскі прастол быў перададзены арабу Ваілу. Ён кіраваў у 163—165 гадах.
У 165 годзе Ману VIII змог вярнуць уладу і кіраваў да 177 года. Паводле мірнага дагавора 166 года Асраена патрапіла ў васальную залежнасць ад Рыма. Наступны цар Абгар VIII падчас грамадзянскай вайны ў Рыме 193—194 гадоў прыняў бок Нігера. Калі ўлада дасталася імператару Септымію Северу, Абгар прызнаў яго ўладу і захаваў свой прастол, аднак вымушаны быў адправіць у Рым сваіх дзяцей у якасці закладнікаў.
Пераемнік Абгара VIII, Абгар IX Вялікі ў 216 годзе быў выкліканы імператарам Каракалам у Антыяхію, закуты ў кайданы і адпраўлены ў Рым. Асраена была пераўтворана ў рымскую правінцыю. Аднак неўзабаве рымляне пацярпелі паражэнне ад парфян, і ў Эдэсе стаў кіраваць сын Абгара IX, Ману IX.
Хрысціянства
правіцьЗ прыняццем хрысціянства звязаны апакрыфычны факт перапіскі Абгара V з Ісусам Хрыстом, але гістарычнае прыняцце хрысціянства звязана з імёнамі Абгара VIII (177—212) і Абгара IX (212—216). Хрысціянства стала распаўсюджвацца ў Эдэсе з канца II стагоддзя н.э. і пасля, напачатку IV стагоддзя н.э., стала дамінуючай рэлігіяй[2]. Пасля Эдэса стала важным цэнтрам ранняга хрысціянства.
Існуе апакрыфічная легенда, што Эдэскае царства (Асраена) — першая дзяржава ў свеце, якая прыняла хрысціянства як дзяржаўную рэлігію[3][4][5][6], аднак для такога пункта гледжання не маецца дастатковых падстаў[7][8][9].
Персідскае ўладанне
правіцьКалі ў Парфіі ўлада перайшла да новай персідскай дынастыі Сасанідаў, яны пачалі серыю новых зацятых войнаў з рымлянамі. У 242 годзе Асраена была захоплена Сасанідамі. У тым жа годзе, імператар Гардыян III змог адваяваць у персаў краіну і паставіць на прастол Абгара X. Аднак калі ў 244 годзе Гардыян быў забіты, яго пераемнік Філіп Араб саступіў шаху Шапуру I усю рымскую Месапатамію, уключаючы і Асраену. Пасля гэтага Эдэскае царства спыніла сваё існаванне.
- Арыу (132—127 гг. да н.э.)
- Абду бар Мазур (127—120 гг. да н.э.)
- Фрадхашт бар Джэбар (120—115 гг. да н.э.)
- Бакру I (115—112 гг. да н.э.)
- Бакру II (112—92 гг. да н.э.)
- Ману I (94)
- Абгар I (94—68 гг. да н.э.)
- Абгар II (68—52 гг. да н.э.)
- Ману II (52—34 гг. да н.э.)
- Пакор (34—29 гг. да н.э.)
- Абгар III (29—26 гг. да н.э.)
- Абгар IV (26—23 гг. да н.э.)
- Ману III (23—4 гг. да н.э.)
- Абгар V Укама (4 г. да н.э. — 7, 13—50 гг.)
- Ману IV (7—13 гг.)
- Ману V (50—57 гг.)
- Ману VI (57—71 гг.)
- Абгар VI (71—91 гг.)
- Санатрук (91—109 гг.)
- Абгар VII (109—116 гг.)
- Ялур (118—122 гг.)
- Парфамаспат (118—123 гг.)
- Ману VII (123—139 гг.)
- Ману VIII (139—163, 165—177 гг.)
- Ваіл (163—165 гг.)
- Абгар VIII (177—212 гг.)
- Абгар IX Вялікі (212—216 гг.)
- Ману IX (217—240 гг.)
- Абгар X (240—242 гг.)
- Абгар XI (242—244 гг.)
Крыніцы
правіць- ↑ Абрамзон М. Г. Осроена в римской восточной политике в I в. до н. э. — III в. н. э., «Проблемы истории, филологии, культуры». Вып. XV. М. — Магнитогорск — Новосибирск, 2006. С. 111—119.
- ↑ Encyclopaedia Iranica. Edessa, Samuel Lieu.
- ↑ David Frankfurter. Pilgrimage and Holy Space in Late Antique Egypt. Irfan Shahid. Arab Christian Pilgrimages. — BRILL, 1998 — p. 383 — ISBN 9789004111271 Арыгінальны тэкст (англ.)
It was around 200 c.e. that Abgar IX adopted Christianity, thus enabling Edessa to become the first Christian state in history whose ruler was officially and openly a Christian.
- ↑ Gerald H. Anderson. Biographical Dictionary of Christian Missions. Addai. — Wm. B. Eerdmans Publishing, 1999 — p. 5 — ISBN 9780802846808 Арыгінальны тэкст (англ.)
By the late third century, Edessa was already being called the first Christian kingdom.
- ↑ Duncan Greenlees. The Gospel of The Gnostics — Book Tree, 2006 — p. L — ISBN 9781585095018Арыгінальны тэкст (англ.)
This Abgar was probably the "Bar Manu" who reigned at Edessa from 202 to 217 a.d.; in the second year of his reign the Church at Edessa was destroyed by a flood, and in 216 he was overthrown by Caracalla, who thus put an end to the first Christian State.
- ↑ Victoria Urubshurow. Introducing World Religions — JBE Online Books, 2008 — p. 187 — ISBN 9780980163308: Арыгінальны тэкст (англ.)
And sometime between 170 CE and 214 CE the kingdom of Edessa was the first Christian state under the rule of Abgar IX.
- ↑ ABGAR dynasty of Edessa, 2nd century B.C. to 3rd century A.D. — артыкул з Encyclopædia Iranica. J. B. Segal Арыгінальны тэкст (англ.)
The fame of Edessa in history rests, however, mainly on its claim to have been the first kingdom to adopt Christianity as its official religion. According to the legend current for centuries throughout the civilized world, Abgar Ukkama wrote to Jesus, inviting him to visit him at Edessa to heal him from sickness. In return he received the blessing of Jesus and subsequently was converted by the evangelist Addai. There is, however, no factual evidence for Christianity at Edessa before the reign of Abgar the Great, 150 years later. Scholars are generally agreed that the legend has confused the two Abgars. It cannot be proved that Abgar the Great adopted Christianity; but his friend Bardaiṣan was a heterodox Christian, and there was a church at Edessa in 201. It is testimony to the personality of Abgar the Great that he is credited by tradition with a leading role in the evangelization of Edessa.
- ↑ The Cambridge History of Early Christian Literature Арыгінальны тэкст (англ.)
Modern scholars have taken basically two very different approaches to this legend (which obviously reflects the general search for apostolic origins, characteristics of the fourth century), Some would dismiss it totally, while others prefer to see it as a retrojection into the first century of the conversion of the local king at the end of the second century. In other words Abgar (V) the Black of the legend in fact represents Abgar (VIII) the Great (c. 177-212), contemporary of Badaisan. Attractive though this second approach might seem, there are serious objections to it, and the various small supportive evidence that Abgar (VIII) the Great became Christian disappears on closer examination.
- ↑ Warwick Ball. Rome in the East: The Transformation of an Empire. — Routledge, 2000 — p. 95 — ISBN 9780415113762 Арыгінальны тэкст (англ.)
More significant than Bardaisan's conversion to Christianity was the conversion -reported by Bardaisan - of Abgar the Great himself." The conversion is controversial, but whether or not he became a Christian, Abgar had the wisdom to recognise the inherent order and stability in Christianity a century before Constantino did. Ho encouraged it as essential for maintaining Edessa's precarious balance between Rome and Iran. Thus, it is Abgar the Great who lays claim to being the world's first Christian monarch and Edessa the first Christian state. More than anything else, a major precedent had been set for the conversion of Rome itself. // The stories of the conversions of both Abgar V and Abgar VIII may not be true, and have been doubted by a number of Western authorities (with more than a hint at unwillingness to relinquish Rome's and St Peter's own primogeniture?). But whether true or not. the stories did establish Edessa as one of the more important centres for early Christendom.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Асраена